Двайная прэзентацыя і апошняга альбома пад назваю “Билетик”, і новага сайта HYPERLINK http://www.mnogov.ru стала сапраўдным падарункам для фанатаў, якія чакалі з 2004-га года, калі выйшла папярэдняя студыйная праца музыкантаў (альбом “Паутинка в небо”). Адбіраючы найлепшае з найлепшага, “рок-группа с Жабинки”(як яны самі сябе называлі ў гэты вечар) больш за дзве з паловаю гадзіны захапляла публіку хітамі ад першаальбомнай «Паранойи» (1990) да «Песни неформатной», якая “третий раз исполняется впервые” .
Не верыцца, але ўжо больш за 20 год налічвае творчы шлях “Сада”, што перажыў усіх, хто спрабаваў іграць рок у Брэсце, і надалей працягвае жыць і квітнець, адначасова не маючы аніякага дачынення да шоу-бізнеса, яго законаў і прынцыпаў.
Дарэчы, прэзентацыя сваіх магчымасцяў у дэбюце правядзення рок-канцэртаў чакала і адміністрацыю ўстановы, да якой у госці з выступамі часцей заходзяць выканаўцы акадэмічнай музыкі. І нягледзячы на тое, што “вольнае” месца паміж першым радам фатэляў тэатральнага тыпу і непасрэдна сцэнаю аматары гурта ператварылі ў танцпляцоўку, усё адбылося спакойна і без эксцэсаў.
Міхась ІЛЬІН
Ответить