За сваю 120 гадовую гісторыю герб быў некалькі раз зьменены. Так 1 сакавіка 1831 прыняты указ аб выявах на гербавых гузіках дзе герб гродненскай губ. паказаны пад імператарскай каронай
У такім выглядзе герб праіснаваў да 4 ліпеня 1857 году калі быў прыняты закон “О гербах губерній…” згодна з якім над шчытом губернскага гярба паказвалася імператарская карона, а вакол шчыта дубовыя лісты з уплеценай Андрэяўскай стужкай.
А 5 ліпеня 1878 быў зацьверджаны новы герб складзены па правілам 1857 у чырвоным полі залаты зубр з чорнымі вачамі і языком.Шчыт аточаны залатымі дубовымі лістамі з уплеценай блакітнай Андрэеўскай стужкай. Вядома на практыцы далёка не ўсё так пасьлядоўна.Так ёсьць магчымасьць бачыць як герб 1802 года выкарыстоўваўся на фотакартцы 1868 года, значна цяжэй гэта прасьлядзіць па гузіках ды і рабіць мы гэтага не будзем бо гутарка зусім пра іншае. Бо гэта дасьледаваньне зусім не пра герб гродненскай губ. і самога горада Гародні. Гэтым намі толькі адзначана, што на гярбе была выява Зубра і ніякага іншага зьвера.
А як жа выяўлялі Зубра мадэльеры на тагачасных гузіках. З апісаньнем зубра як дзіковіннай жывёлы для еўрапейскага чытача сутыкнуўся ў 16-м стагоддзі Мікола Гусоўскі.Ён адзін з першых хто адзначыў праблему як паказаць нябачанага ні кім зь іх зьвера, і першы вымавіў магчымыя пагрэшнасьці пры адлюстраваньні яго постаці іншымі мастакмі.
Скажам калі б наўздагад я пачаў падбіраць параўнанні
З мордай і каркам ягонымі, не падабраў бы.
Злямчаны клін барады памялом вытыркае з-пад сківіц,
З позірку зыраць і злосць, і нянавісць, і ярасць;
Грыва калматая шчыльна да самых лапатак
Шыю укрывае, звісаючы ўніз па калені.
Можа, магчыма тут наша падаць параўнанне –
Часта ж раўняюць малое з вялікім, як быка з індыкам,-
Гэта казёл барадаты з нагуляным целам.
Вось ён — бізон ваш. Што у нас называецца зубрам!
Масці паджарай, як мешанка, бурай і чорнай.
Быцам з вякоў у вякі праходзіў праз горны
І гартаваўся, сабраўшы адценні стагоддзяў.
Дзіўна. Што ў кнігах апісаны ён недакладна,
Я ж без падставы псаваць не хачу і не буду
Тое, што ў спадчыну ён атрымаў ад прыроды.
Але адна справа апісаць словамі і зусім іншае выявіць на метале а асабліва на такім масавым паўсядзённым атрыбуце чыноўніка як мундзірны гузік. Здавалася б, што мастакі павіненны былі б вельмі сур’ёзна падыйсьці да гербавай выявы. Але на справе атрымлівалася зусім іншае. Бачучы як паказаны імі зубр узгадваюцца словы А. Пушкіна: “ Там на незьведаных сьцяжынах, сляды нявіданых зьвяроў…” На гузіках тыражаваліся сапраўды невядомыя зьвяры, альбо вядомыя, але зусім не зубр і нават такія экзатычныя як афрыканская зебра.
Можна дапусціць, што у заапарках Пецярбургу, ды ў энцыклапедыях былі выявы зебры, але не было зубра, ўва ўсякім разе мастаку была вядома зебра і зусім невядомы зубр.На самім гузіку цяжка зразумець гэта зебра ці конь, але вось на паштоўцы 1856 году мастак выразра паказвае чорна-белыя смугі зебры.Не дзіўна, што такое бачаньне зубра потым вылазіла і на гузікі. Між тым тут у гэтых назовах зубр-зебра бачна гукавое падабенства,- магчыма яно і падманула мастака і ён пасяліў зебру ў Гродненскай губерніі, а што калі Расійская імперыя такая грамадная,- дык хто ведае чаму ў ёй ня быць і зебрам.
Больш звычна замест зубра мастакам было маляваць свойскіх жывёл такіх як:сабака,карова,сьвіньня і нават афрыканская анцілопа.
Замест зубра знаходзім і лася, але не з характэрным для яго кароткім, а доўгім хвастом як у каровы і рагамі аднагадовага самца. Тут відавочна бачна, што мастак не справіўся з выяваю, але ўсё ж маляваў зубра.Знаходзяцца і гузікі з усярэдненым вобразам адначасова: мядзьведзя, сабакі і зубра рысі, дзіка…. Ёсьць і цалкам камічныя істоты як “п’яны лось” ды іншыя фантастычныя жывёлы.
Можна толькі ўявіць колькі жартаў павінны былі выклікаць гэтыя разтыражаваныя неадпаведнасьці зубра ў людзей якія добра ведалі гэтую жывёлу, а гузікі з гэтымі камізмамі даводзілася насіць высокапастаўленым асобам. Але як можна правільна адлюстраваць зубра, калі Пецярбургскія мастакі і ў вочы не бачылі гэтага зьвера. Ды і зубар, як мы ведаем, з дапамогай чалавека няўхільна набліжаўся да Чырвонай Кнігі.
Гузікі дасьледаваў пчаляр-паэт Мікола Папека.
1.)- Рысункі гярбоў і інфармацыя аб іх паводле гярбоўнікаў П.П. фоп Вінклера і І.Ф. Зяблоўскага.
2.)- Гузікі з калекцыі аўтара, а таксама з сайта пуговіц. (http://www.pugoviza.ru/index.shtml).
3.)- Гусоўскі Мікола “Песня пра зубра” пераклад Я.Семяжона. – Мн.:Маст.літ. 1981 год.
Ответить