На фота — ерадавіца франтавой “Цікавай газеты” з фатаграфіяй генерала пяхоты Артура Арца фон Штрасэнбурга (справа) — камандзіра аўстра-венгерскага корпуса. Генерал вывучае карты Брэста.
Газета піша:
«Ужо 13 месяцаў доўжыцца сусветная вайна, чвэрць года мы ў стане вайны з Італіяй. Ваеннае становішча цэнтральных краін блока больш чым здавальняючае. З падзеннем Коўна і Нова-Георгіеўска Расія страціла апошнія апорныя пункты на фронце Вісла-Нараў-Бобр. Заняцце Брэст-Літоўска стала ў цяжкай стратай для галоўных сіл рускіх і спаралізавала іх волю да супраціву”.
“Цікавая газета” (фота 2) сцвярджае, што “ўзяцце штурмам фортаў Кабыляны і Карошчын абапал гасцінца на Бялую адчыніла браму да заняцця 26 жніўня ўсёй Брэсцкай крэпасці, самага сур’ёзнага ўмацавання рускіх у гэтым рэгіёне”. Аўстрыйскі ваеначальнік названы ў ім як “фельдмаршал-лейтэнант фон Арц”. На фота два фельдфебелі, узнагароджаныя срэбным медалём “За храбрасць” 1-га класа за гэты чын.
Фота 3,4. Аверс і рэверс памятнага медаля “Узяцце штурмам крэпасці Брэст-Літоўск”
Да Першай сусветнай вайны вакол Брэсцкай крэпасці так і не паспелі ўзвесці сістэму фортаў другой лініі на адлегласці ў 9 – 9,5 кіламетра ад Цытадэлі. З шаснаццаці запланаваных фортаў былі завершаны два, напалову збудаваны шэсць, рэшта знаходзілася ў пачатковай стадыі пабудовы. (Звесткі з Вікіпедыі). Форт Кабыляны быў сярод двух завершаных і зведаў асабліва зацяты напад немцаў і аўстрыякаў.
Фота 5. Вынікі прамога пападання цяжкага снарада ў форт Кабыляны.
Фота 6. Дабрадзейны юнак Якаб Трум, сын уладальніка шынка з Дэгенберга, паў смерцю героя за Фатэрлянд 26 жніўня пад Брэстам.
Фота 7,8. Паштоўка салдата бацькам.
Салдат Ю(заф?) Кайзэр шле бацькам прывітанне, піша, што здаровы і таго самага спадзяецца ў іх. Адрасавана А.і Ё. Вэсфален, Эльба, 2-я Борн-штрасэ, дом 22.
Фота 9,10. Аблічны і тыльны бок паштоўкі з надпісам: “На ўспамін пра Брэст Літоўск”. На аблічным баку ваенна-палявы шпіталь, параненыя аўстрыякі (або/і немцы) і медперсанал.
Між тым ёсць дастаткова супярэчлівыя звесткі. Адны крыніцы падаюць, што горад і крэпасць былі пакінуты яшчэ 12-15 жніўня. Другія даводзяць, што рускія войскі самі ўзрывалі ўмацаванні, каб не дасталіся ворагу шматлікія завезеныя запасы амуніцыі і рыштунку, і пакінулі горад і крэпасць практычна без баёў.
Фактам застаецца папаўненне гістарычных звестак. Аказваецца, Брэсцкая крэпасць фігуравала ў гісторыі не аднойчы (1941) і нават не двойчы (1939). Яшчэ у першай палове ХХ стагоддзя акрэсліліся ў ваенным плане яе слабыя месцы, што непазбежна прывяло неўзабаве ўжо да заняпаду яе ваеннага значэння.
Ответить