Тут была праведзена студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя, якую назвалі адпаведна апошняй кнізе У.Караткевіча «Быў. Ёсць. Буду». У межах Тыдня ва ўніверсітэцкай «Гасцёўні» пабывалі паэт Зніч — манах Жыровіцкага манастыра, ў свой час сябраваў з Уладзімірам Караткевічам, а таксама заслужаная настаўніца Беларусі Антаніна Васільеўна Бащук, якая асабіста ведала пісьменніка.
Студэнты падрыхтавалі два спектаклі — па п`есе Сяргея Кавалёва «Заяц варыць піва», напісанай па матывах твораў Караткевіча, і «Ладдзя роспачы» паводле ягонай аповесці. Госцяй студэнтаў стала берасцейская паэтка Зінаіда Дудзюк. А на завяршэнне тыдня ва ўніверсітэце адбудзецца «Літаратурная гасцёўня» з удзелам паэтаў — былых філфакаўцаў Міколы Пракаповіча, Міколы Аляхновіча, Кастуся Жмінько, Уладзіміра Лебедзева, Генадзя Праневіча.
Служба навінаў «БК»
Ответить