Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, у пяці кіламетарах ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. У сямнаццаць гадоў з’ехаў у Данбас. Скончыў горнапрамысловае вучэльню ў горадзе Снежнае і стаў шахцёрам. У трыццаць сем гадоў з прычыны прафесійнага захворвання перавёўся з шахты на абагачальную фабрыку слесарам. Пасля сыходу на пенсію у 1991 годзе вярнуўся на Радзіму.
З мая 1992-га года жыў у Баранавічах. Сябра Саюза беларусккіх пісьменнікаў з 1992 года. Першыя яго вершы ў 1960 годзе надрукавала газета “Чырвоная змена”. На Украіне, працягваў пісаць вершы на беларускай і рускай мовах. Суаўтар выдадзеных там калектыўных зборнікаў: “Дорогие мои однополчане”, ”Зарницы”, “Очень вовремя мы родились”.
Пасля вяртання на Беларусь пісаў выключна па-беларуску. Яго вершы друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газетаў і часопісаў, уваходзілі ў зборнікі паэзіі “Агледзіны”. “Дзядзінец”, баранавіцкі літаратурны альманах «Святліца”. У 2002 годзе яго верш “Памірае паэт” надрукаваны ў калектыўным зборніку “Верш на Свабоду”.
Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000г.), “Піліпаўка” (2001г.), “Ляда юдолі” (2003г.), “Далёкае і блізкае” (2004г.), “Палыновыя кветкі” (2007г.). Перад смерцю паэт рыхтаваў яшчэ адзін свой зборнік, але, на жаль, не паспеў яго выдаць. Пахаванне Івана Лагвіновіча адбудзецца 31 сакавіка на радзіме паэта, у вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёна.
0 комментариев
Anonymous User
30.03.2011 в 20:43Ю.З.
30.03.2011 в 20:43Іван Лагвіновіч
Памірае паэт
Памірае паэт.
Пры дарозе лясной памipae.
Два анёлы ляцяць на святло пакаяннай душы.
Небны колер вачэй пуцявіннем cyxiм выгарае.
І не мроіцца муза, а бачацца толькі крыжы.
Адступае жыццё, адыходзіць…
Не, не – адлятае!
Разам з буслікам белым
над лотаццю даўняй вясны.
Яго славы нягучнай
крушынавы куст аблятае.
А лаўровы вянок
ён не бачыў і нават не сніў.
Пaмipae паэт.
Беспрытульны, самотны, гаротны…
Добра, хоць не ў канаве,
а тут, на мурожным грудку.
Чалавек для трохсот
геніяльным ён быў і народным,
для астатніх мільёнаў,–
як кажуць, ні сват і ні кум.
Нарадзіцца б яму
армянінам, эстонцам, карэйцам,
акружалі б цяпер
не самлелыя ў спёку кусты…
Спачувальна-жалобна
ўздыхне нахілёнае дрэўца
i замест медзякоў
пакладзе на павекі лісты.
На радзімай зямлі
бы чужынец які памipae.
Пэўна, доля ў паэта такая:
турма ці сума.
А навокал зямля выгарае.
Нас неба карае!
І нідзе паратунку
ад пошасці-згубы няма.
reader
31.03.2011 в 11:28Ён і праўда паэт быў, не версіфікатар. Помню яго верш Ніне Мацяш