Тэзіс пра закрыццё вячэрняй школы ёсць толькі ў растыражыраваных у СМІ выказваннях віцэ-прэм’ера Тозіка. Ніякай інфармацыі на гэты конт у гарадскім аддзеле адукацыі пакуль не даюць, спасылаючыся на адсутнасць адпаведных нарматыўных дакументаў. Аднак начальнік аддзела Анатоль Наскоў не абвяргае, што размовы пра мэтазгоднасць далейшага існавання вячэрніх школ актыўна вядуцца, хоць і не выліваюцца пакуль у нейкую канкрэтыку. Тым больш, што новы кодэкс “Аб адукацыі”, у адпаведнасці з якім са школ выгналі ўхілы, па-ранейшаму прадугледжвае існаванне такога тыпу ўстаноў.
Між тым, як гавораць настаўнікі самой вячэрняй школы, унутры ўстановы ўжо не ставяць пад сумненне яе закрыццё з 1 верасня. Тым больш, што ў Мінску адну вячэрнюю школу закрылі ўжо з новага года – яна нібыта не прайшла фінансавую праверку.
Як далей будзе выглядаць вячэрняя адукацыя, можна толькі здагадвацца. Віцэ-прэм’ер прапанаваў перавесці яе на базу сярэдняй школы, дзе можна проста адкрыць спецыялізаваныя класы. Выглядае досыць лагічна, пытанне толькі ў тым, ці здольная нашая кансерватыўная школа прыняць у свае сцены “пераросткаў” і свядома знізіць паказчыкі паспяховасці, замест таго, магчыма, павысіўшы паказчыкі злачыннасці?
У гэтым, напрыклад, сумняваецца настаўнік сярэдняй школы Уладзімір Красько. На яго думку, застрэліць двух зайцаў – закрыць вячэрнюю школу як асобную ўстанову і пры гэтым захаваць гэты від адукацыі – можна было б за кошт экстэрна. “Не сакрэт, што ў вячэрнюю школу прыходзяць у асноўным людзі, якім раптам спатрэбілася атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі. Раз так, то чаму б ім не рыхтавацца самастойна і не здаваць экзамены пры школе?”
Заўважым, што класаў у вячэрняй школе не так і шмат. Мясцовыя настаўнікі называюць лічбу 7: чатыры 12-х, два 11-х і адзін 10-ы. Два з гэтых сямі класаў знаходзяцца на завочным навучанні. 12-я класы, дзе найбольш вучняў, фарміруюцца, у асноўным, за кошт адлічаных з сярэдне-спецыяльных устаноў навучэнцаў.
Акрамя вячэрніх школ, калі прыслухоўвацца да віцэ-прэм’ера, хуткі канец можа спасцігнуць і міжшкольныя камбінаты, якія давалі вучням старэйшых класаў пэўную вытворчую спецыялізацыю. З-за іх знікнення, праўда, наўрад ці будзе нехта перажываць, асабліва вучні. Нешта карыснае могуць страціць хіба хлопцы, якія ў межах УПК маглі бясплатна навучыцца кіраванню аўтамабілем.
Аднак да з’яўлення нарматыўных дакументаў чуткі пра закрыццё вячэрніх школ і міжшкольных камбінатаў застаюцца ў разрадзе чутак, няхай і пушчаных прадстаўніком урада. Яны проста дадаюцца да шматлікіх размоў, што ўжо ходзяць па школах. Напрыклад, пра ўвядзенне тэстаў ці прахаднога бала ў 10 клас. Гэта таксама выглядае рэальным, улічваючы, што дзяржава вельмі зацікаўлена ў перанакіраванні абітурыентаў з ВНУ ў сярэднія спецыяльныя ўстановы.
Факт, што ў сённяшняй беларускай школе пастаянна чакаюць пертурбацый, гаворыць пра тое, што ў сістэме неспакойна. Яна працягвае разрывацца, шукаючы залатую сярэдзіну паміж дзяржзамовай і імкненнем усё ж развіваць асобу.
0 комментариев
Anonymous User
13.02.2013 в 20:49иван
13.02.2013 в 20:49аппарат надо сокращать, а не школы….
КУРЯЩИЙ
15.02.2013 в 12:23Надо в принципе закрыть все школы, институты и универы. Всех отправить на картошку. А должности в аппарате передавать по наследству. Аппарат сокращать? Кто ж его сократит, он же — аппатат!