У праграме запланаваныя паэтычна-музычная вечарына (17.00) і этнадыскатэка (18.30). Прымеркаваны да свята таксама абласны тур рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (13.00).
Арганізатары, планаваўшы свята, мелі на ўвазе, што сёлета юбілеі адзначае – ці адзначыла б – шэраг беларускіх творцаў. Гэта Янка Быліна і Янка Маўр, Канстанцыя Буйло і Максім Гарэцкі, Піліп Пястрак і Сяргей Грахоўскі, Адам Міцкевіч і Ніна Мацяш, а таксама Ігар Лучанок.
У свяце прымуць удзел мастацкія калектывы – ансамбль танца “Радасць” Брэсцкага ГДК, ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” Столінскага ГДК, народны тэатр Івацэвіцкага ГДК і інш.
Фармальна не ўвайшло ў праграму, але таксама пройдзе ў межах святкавання яшчэ адно мерапрыемства. У 16.00 адбудзецца прэзентацыя кніг і мультымедыйных матэрыялаў, выдадзеных Музеем малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Польшча). Прадстаўляць музей будзе яго кіраўнік і ідэйны натхняльнік усіх праектаў, падляшскі беларус Дарафей Фіёнік.
Абласны грамадска-культурны цэнтр запрашае берасцейцаў адсвяткаваць Дзень роднай мовы разам. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.
Служба навін “БК”
0 комментариев
Anonymous User
19.03.2013 в 14:20