На сёння ў студыі займаецца 55 дзяцей ад 5 да 16 год. Можна толькі ўявіць, колькі навучэнцаў наведвалі яе за мінулую чвэрць стагоддзя. У цэнтры гавораць, што бацькі стараюцца аддаць сюды дзяцей у многім з-за педагога, кіраўніцы студыі і мастачкі Нілы Гарчанюк. Мабыць, таму на святкаванні юбілею асноўная ўвага сканцэнтравалася на ёй. Нілу Мікалаеўну віншавалі, ёй гаварылі кампліменты, ёй дарылі падарункі.
І ўсё-такі студыя выяўленчага мастацтва – гэта не толькі настаўнік, але і вучні. Іх шмат прысутнічала ў зале разам з бацькамі, але яшчэ больш прысутнічаюць яны ў выставе “Каляровая музыка”, прымеркаванай да юбілею студыі. Працы, такія выразна дзіцячыя, закліканы напамінаць дарослым, што свет створаны для радасці і любові. Нездарма ж на малюнках дамінуюць цёплыя фарбы і вясёлыя сюжэты. Сярод дзіцячых прац салідна размясціліся і работы самой Нілы Гарчанюк.
Выстава “Каляровая музыка” размяшчаецца ў актавай зале цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Служба навін “БК”
Ответить