Нарадзіўся будучы паэт у в. Сады Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы). Дзяцінства Янкі прайшло ў беднаце і голадзе. У 1944 годзе не стала бацькі. У маці на руках засталося сямёра малых дзетак. Ледзьве паспеўшы закончыць Жабінкаўскую сямігодку ў 1955 годзе, юнак разам з аднагодкамі быў вывезены на Урал, у г. Перм. Закочыўшы там 11 класаў і рачное прафтэхвучылішча, ён набывае спецыяльнасць рулявога пасажырскага парахода рачнога і азёрнага плавання. Там і праплаваў паэт доўгія гады па Каме-рацэ, натхняючыся непаўторным яе хараством і рускім раздоллем, працуючы спачатку рулявым парахода, а затым – капітанам-механікам маламернага флоту.
Першая нізка яго вершаў з’явілася ў пермскай газеце “Большая Кама”. Але ў ранняй творчасці паэта пераважалі не малады запал і юнацкая бадзёрасць, а пачуццё маркоты і суму па радзіме, пачуццё адзіноты. Асабліва гэтая настальгічная танальнасць адчуваецца ў творах “Я вярнуся”, “Вяртанне бусла”, “Я пайду па дарозе”, “Ліст да сястры” і інш. Аднак, як у адданага і вернага сына роднай зямлі, нягледзячы ні на што, дзесьці на дне ягонай душы цяпліўся і паволі разгараўся праменьчык светлай надзеі на шчаслівае вяртанне на радзіму, у родны кут: “Чтобы низко земле поклониться // За её дорогие дары…”
Пасля доўгай ростані, вярнуўшыся ў 1989 годзе на Бацькаўшчыну, паэт-рамантык набывае новыя крылы за плячыма. Цяпер яго душа ўзнёсла лунае, горача вітаецца з любімым краем, і паэт-лірык прамаўляе: “Здравствуй, весенняя ноченька! // Здравствуй, мой друг соловей! // Спать мне сегодня не хочется – // Песней мне душу согрей!” А затым, любуючыся прыгажосцю роднай прыроды, аўтар з жалем прызнаецца: “Боже мой! Я полжизни растратил – // Всё разыскивал птицу свою, // А она так легко и крылато // Чертит воздух в родимом краю…”
Са шчымліва спавядальных вершаў аўтара мы даведваемся не толькі пра яго блуканне па свеце, складаным лёсе, але і адзначаем багацце ягонага ўнутранага свету, духоўную скіраванасць і напоўненасць творчай душы прыгожымі пачуццямі. Менавіта гэтыя якасці і раскрываюць сутнасць духоўнай асобы, сведчаць аб светаўспрыманні, светапоглядзе, высокіх памкненнях і глыбокім пазнанні Івана Дацкевіча як паэта-філосафа, паэта-мысліцеля.
Варта адзначыць, што не адразу і не ўсе заўважылі і ацанілі творчыя здольнасці Івана Дацкевіча. Нават тут, на радзіме, у творчым асяроддзі ён аказаўся на першым часе чужым і незразумелым, хаця ад яго крылатай і кранальнай паэзіі зыходзіць гаючае, саграваючае душу святло і вее свежасцю ранішняй зары. Такая вось няўдзячная пісьменніцкая праца, такі незайздросны лёс выпаў аўтару цудоўных твораў.
І ўсё-такі, дзякуючы духоўнай смазе і нястомнай творчай дзейнасці – фартуна ўсміхнулася рупліўцу. Цяпер ён – прызнаны паэт. Яго вершы друкуюцца ў рэспубліканскіх і абласных выданнях, калектыўных зборніках, яго запрашаюць на літаратурныя сустрэчы, а галоўнае – збылася мара паэта: ён трымае ў руках доўгачаканы творчы плод уласнай душы і напружанага роздуму – два паэтычныя зборнікі, выдадзеныя адзін за адным у2011 г. Гэта “Принимаю жизнь, как чудо» і «Возвращение».
7 cакавіка бягучага года знакаміты берасцейскі паэт Іван Дацкевіч адзначыць сваё 75-годдзе. З гэтай нагоды сябры па пяры і аўтар гэтага артыкула шчыра віншуюць паважанага юбіляра і жадаюць яму моцнага здароўя на доўгія гады, аптымізму, гэтак жа плённа і ўдала праз мастацкае слова служыць людзям, літаратуры, Айчыне. Новых зборнікаў Вам, шаноўны Паэт, натхнення душы і вялікай любові да жыцця!
Надзея ПАРЧУК
Иван ДАЦКЕВИЧ
Закат
О смысле жизни думаю всё чаще,
Минувших лет тревоги ворошу.
Не потому ль за солнцем заходящим
В вечерний час я на берег спешу?
Там за рекой закат горит багряный,
Пурпурный воздух над водой разлит.
Дымясь вечерним розовым туманом,
Речная гладь, как золото, горит.
Плывёт закат, в полнеба полыхает,
Как первозданной радости исток, –
Его огонь мне душу очищает
От суеты, волнений и тревог.
И, отвергая мыслей рой печальный,
Душа в свободный просится полёт.
И в глубине небесной голос тайный
Надежды песню сладкую поёт:
«Забудь сомненья, всё начни сначала,
Спеши дерзать, и верить, и любить –
Пока свирель души не отзвучала,
Пока мечтам легко над миром плыть!»
От этой песни дивной и манящей
Я полной грудью радостно дышу.
Вот почему за солнцем заходящим
В закатный час я на берег спешу…
Вечер
Так неуютно сердцу, так тревожно,
Когда печально догорит закат
И птичьи стаи с криком осторожным
В вечерний сумрак призрачно летят.
Куда они так поздно, на ночь глядя,
Уносят быстро лёгкие тела?
Лишь крыльев шум да небо синей гладью
Мелькнёт на миг, и всё укроет мгла.
И буду долго думать я в смятеньи,
Не веря в то, что день навек исчез,
И наблюдать, как ходят в небе тени,
И слушать, как шумит тревожно лес.
Страдать ли мне, что не рождён я птицей?
Жалеть ли мне прожитых лет и дней?
Пусть мне во сне прекрасный мир приснится,
В котором нет ни ночи, ни теней!
Осенний мотив
Над землёй закружила с рассветом
Паутинок летучая нить.
Мне пора на прощание с летом
С первым днём сентября выходить.
Что-то часто в последние годы
Не приносит мне лето тепла.
Долго ждёшь настоящей погоды,
А она – промелькнула, прошла…
Быстротечность мне эта знакома.
Не вчера ли в родной стороне
Я мальчишкою вышел из дома,
А сегодня – виски в седине.
Тёплых дней ждать не стану теперь я,
Скоро тучи снега принесут.
Птица-осень багряные перья
Торопливо роняет в лесу…
Ответить