Пра гэта гаворыць і загадчык выставачнай залы ГКЦ Міхаіл Канькоў: “Тэму выставы мы абазначылі досыць шырока. У ёй маглі прыняць удзел усе ахвотныя: члены Саюза мастакоў, нячлены Саюза мастакоў… Самае галоўнае, каб у карцінах адчуваўся пазітыў, адчувалася чаканне кахання, чаканне цуду. Усё тое, чым мы жывем”.
Пазітыў амаль ва ўсіх 39 карцінах сапраўды адчуваецца. Як адчуваецца і свая манера кожнага з 15 аўтараў. Без подпісу можна вызначыць руку Міколы Маеўскага, Нілы Гарчанюк, Наталлі Чарнагаловай, Леаніда Рацько… Не менш пазнавальныя і маладзейшыя мастакі: Таццяна Патворава, сёстры Радзько, Іна Дзянішчык, чыя яркая аўтарская выстава зусім нядаўна экспанавалася ў той жа зале ГКЦ.
Гарэзлівыя і ўдумлівыя, філасофскія і лёгка-рамантычныя – а разам усе работы сапраўды надзвычай рознабакова ілюструюць вясну.
Ответить