AD.NAK! папярэдніх гадоў прадэманстраваў, што беларуская мова паступова робіцца якасным інструментам для праяўлення адметнасці як мясцовых, так і сусветных брэндаў, стварэння новай унікальнай якасці і ўвогуле трэндам у сучаснай камунікацыйнай прасторы.
Сёлета фестываль мае на мэце звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе. Арганізатары мяркуюць заахвоціць найперш маладую плынь адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў сваёй прафесійнай выключнасці менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце.
Мінулыя фестывалі паказалі інтарэс рынку да стварэння рэкламы на беларускай мове. Асаблівае значэнне мае тое, што патрэбу ў камунікацыях з беларускімі спажыўцамі па-беларуску ўсведамляюць не толькі камерцыйныя арганізацыі, а і спартовыя клубы, творчыя праекты, сацыяльныя кампаніі, установы культуры.
Сёлетняя «фішка» фестывалю AD.NAK! — удзел у адукацыйнай праграме замежных спецыялістаў з Японіі і Італіі, якія завітаюць у Мінск адразу пасля “Канскіх ільвоў”. Разам з тым ва ўдзельнікаў застанецца магчымасць трапіць на майстар-класы найбольш трэндавых і цікавых прадстаўнікоў беларускага рэкламна-камунікацыйнага рынку.
Прыём прац на Чацвёрты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягваецца да 3 чэрвеня. Сёлетнія намінацыі, умовы ўдзелу і шмат іншай карыснай інфармацыі можна знайсці на сайце фестывалю adnak.by. Запрашаем берасцейцаў прыняць удзел і засведчыць, што не толькі сталічныя рэкламшчыкі і камунікатары цяпер у трэндзе.
Ответить