Але многія жыхары іншых вуліц квартала “за” станцыю, бо ўжо гадоў 20-30 жывуць без каналізацыі. Улада штурхае іх перад сабой, як жывы шчыт.
“Мой муж быў першым старшынёй аднаго з калгасаў на Пружаншчыне. Была гаспадарка заняпалай, а пры ім паднялася і цяпер сярод перадавых. Муж ужо на пенсіі, на заслужаным, як бачыце, адпачынку. Але… мала таго, што ўзрост і моцна хварэе, дык яшчэ гэтая навала…” – кажа Лідзія Алампіева.
Каналізацыйна-помпавую станцыю ставяць акурат насупраць яе дома. Лідзія Васільеўна паказвае ладную расколіну, якая аддзяляе дом і вялікую прыбудову-вітальню: “Пашыраецца з таго часу, як вібрыруе тут усё гэта”.
Станцыя
“Усё гэта” — сістэма труб, якія збягаюцца да бетоннага барабана, адкуль сцёкі будуць перапампоўвацца на палі фільтрацыі. Барабан трэба на пяціметровай глыбіні пасадзіць на бетонную пліту. Дзеля гэтага раскопваюць катлаван і потым робяць надзейную гідраізаляцыю. Якраз з гэтым вялікі аблом: выявілася, што станцыю “пасадзілі” на плывун, і ваду не можа адвесці батарэя з трох ужо помпаў рознага калібру. Апошнім падвезлі “Вія” — італьянскай вытворчасці дызельную калатушку, якая скаланае паветра і глебу ўжо не першыя суткі. Агулам жа работы ідуць ужо больш за месяц.
“Я з мужам… пасварылася з-за ўсяго гэтага!” — ужо па-мацернаму крычыць яшчэ адна жанчына. Супакоілася, назвалася: Лідзія Сямёнаўна Сянюта.
– Я так разумею: “нарачкаваўшыся” на агародзе, ды й яшчэ куры, гусі, муж — мне трэба на ноч адключыцца неяк. А тут… няма ніякай змогі. Мусілі мы перайсці ў самы тыльны пакой дома. Бо гаворыш, а нічога не чуваць. Ён мяне перапытвае па сто разоў на дні: “Што?”. — Дзед Піхто! Конь у паліто!
Сын з Мурманска ў адпачынак прыехаў. Дык які там адпачынак! “Місія невыканальная, – галава расколваецца”, – адно і сказаў.
З дома насупраць падышоў малады чалавек. Назваўся Дзмітрыем Балюком. “Мы шматдзетная сям’я, трое дзетак у нас. Спаць яны не могуць, бо ўжо больш за месяц тут гэтае бумкатанне, дзень і ноч, а ўдзень яшчэ кран працуе, – скардзіцца ён. – Да таго ж, неабгароджаная будоўля, таму дзяцей на вуліцу не пускаем”.
На маю актыўнасць (фатаграфаванне ды роспыты) зрэагаваў малады чалавек, які па-гаспадарску пад’ехаў да раскопу на аўто. Ён аказаўся галоўным інжынерам ПМК-61 Анатолем Катовічам.
“Усё ў нас абсалютна легальна і па закону, — сказаў Анатоль Мікалаевіч. – Проста занадта многа свабоды людзям далі, што яны бухцяць ужо паўгода. А ім свабоды не трэба тут мець. Бо зямля тут дзяржаўная, дзяржава вырашыла, дык чаго квахтаць. Што да будоўлі, то ўсё пабудуем, што трэба. Проста ёсць невялікая праблема з плывуном. Не ўдаецца асушыць катлаван. А без асушэння бетонныя работы рабіць нельга. Яшчэ дзень-два паспрабуем, і калі не пойдзе, то артэзіянскую свідравіну праб’ем. Гэта, канешне, дарагі спосаб, але пойдзем і на гэта”.
Зямля — самае дарагое
Найбольш балесна інжынернае збудаванне падразае гаспадарку Балюкоў-старэйшых. “Паводле санітарных нормаў, вакол КПС павінна быць санітарна-ахоўная зона зона ў 15 метраў у дыяметры. Да нашага плоту два метры. Далей агародчык. Хлеў мы заклалі, фундамент ляжыць. Дык цяпер што, гэта ўсё пад нож пойдзе? Чым мы горшыя за іншых? Чым завінаваціліся?” – пытае настаўніца Раіса Балюк.
“Станцыя павінна была быць там, дзе пачынаецца вуліца, — кажа Раіса Рыгораўна. — Але ў судзе стары план забудовы ўлады не прадаставілі. А “зялёную зону”, дзе яна мела быць, паабяцалі іншаму чалавеку. Самі кажуць, што будзе там нейкі забаўляльны цэнтр, на абагуленай тэрыторыі з бандарнай школай злева. Але навошта забаўляльны цэнтр там, калі ў парку ён больш да месца. Гарадскі парк жа стаіць пусты!”
Як распавяла мая суразмоўца, горад спрабаваў адсудзіць у іх менавіта тыя соткі, якія патрэбныя для КПС. Але пасля касацыйнай скаргі ў Брэсцкім абласным судзе зямля засталася за імі. “Хоць вось, цяпер, што там пасадзіш, якую ягаду ці агурка-памідора, калі там каналізацыя побач?” — гаруе Раіса Балюк.
Праўда мясцовай ўлады
Старшыня Іванаўскага райвыканкама — Юрый Бісун — быў у адпачынку. Таму галоўнае пытанне групы незадаволеных (“за што звольнілі кіраўнікоў землеўладкавальнай службы?”) павісла ў паветры. Маюцца на ўвазе былыя ўжо начальнік службы землеўладкавання Валянціна Юліч і яе намеснік Анатоль Ксёнда. Нібыта яны працівіліся адводу зямлі пад КПС па вуліцы Паркавай.
У рэйтынгу пытанняў на першае месца, па-мойму, аўтаматычна вылучаецца тэма санітарных нормаў. Адказаў пра гэта Віталь Клышка, намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе будаўніцтва. “Нядаўна мы выйгралі суд, хаця сапраўды санітарныя нормы і правілы забараняюць усталёўваць каналізацыйна-помпавыя магутнасці бліжэй за 15 метраў ад зон пражывання. Але ёсць выключэнне”, – і Віталь Рыгоравіч цытуе адпаведную норму для густанаселеных тэрыторый са шматпавярховымі дамамі.
Потым ён вязе мяне ў адзін з новых кварталаў і паказвае тамтэйшую КПС: “Вось, у два разы больш магутная за тую. Дамы ж побач, Вы бачыце. А-ні-чо-га не чуваць, ціха працуе, і не пахне — самі адчуваеце”.
Пытаю пра расколіны, якія пайшлі на дамах побач з будоўляй на Паркавай. “Калі гэта наша віна, дык аддамо кошты рэмонту, усё будзе па справядлівасці, — абяцае службовец і спрабуе выказаць важнае для яго: —
Наша спрэчка наогул бессэнсоўная, бо трэба было разабрацца паміж сабой. У судах сядзелі, з аднаго боку, палова райвыканкамаўскіх, а з другога — галоўны ўрач ветстанцыі Балюк, яго сын, які тамсама працуе… Гэта ж таксама наменклатура! Дзяржапарат супраць дзяржапарата – так быць не павінна!”
Задаю ключавое пытанне пра начальніцу аддзела землеўладкавання і яе намесніка. Са словаў маіх крыніц інфармацыі, іх звольнілі ўвесну, акурат калі разгарнулася ўжо барацьба за КПС для квартала забудовы вакол Паркавай. Пад Актам аб адвядзенні зямельнага надзела пад гэтую КПС прозвішча “Юліч В.Н.” і пасада прапісаныя, а подпіс адсутнічае.
“Дык гэта ў плане аптымізацыі апарату, — адказвае Віталь Клышка. — Тады ўжо кожны разважаў сабе наперад, што будзе пасля ліпеня. Вось, нават мая жонка сышла. Анатоль Ксёнда пайшоў у адстаўку. А з Валянцінай Юліч нават, здаецца, былі размовы, каб засталася, але і яна сышла. Самахоць”.
Што да месца пасадкі КПС, то яно не магло быць там, дзе прапануюць жыхары вуліцы Паркавай. “Станцыю можна саджаць толькі ў самым нізкім месцы, бо да яе ўсё сцякае самацёкам і толькі ад яе пракачваецца помпай, — пераконвае спадар Клышка. — А самае нізкае месца менавіта там. У “зялёнай зоне” мы планавалі раней будаваць жыллё, але нам гэта забаранілі. Што да зямлі Балюкоў, дык суд ужо вырашыў. Мы абавязаліся часова пакарыстацца іх надзелам, каб абладзіць катлаван. Здымем плот, выражам чарназём, зробім свае працы, потым пакладзем чарназём назад і нават плот паставім”.
Калектыў на службе…
Для лепшага высвятлення сітуацыі звярнуўся да старшыні калектыву індывідуальнай забудовы Зоі Шарамета. Яна распавяла пра сутычкі з Раісай Балюк, і бачна, наколькі іх стасункі абцяжараныя і нават перагружаныя суб’ектыўным пачаткам (“бачу: вяртаецца Балюк у дом да мяне. А я ж адна. Выклікала міліцыю, а выявілася, што яна сумку забылася каля стала”).
Крыўдліва адзначае Зоя Антонаўна, колькі ёй каштаваў праект помпавай, якая патрэбная людзям і з-за якой цяпер столькі шуму: “Грошы, мы спадзяваліся, будуць з раённага бюджэту, а потым нам сказалі, што грошай няма. Вырашылі будаваць за свой кошт”. Па яе словах, абышлося гэта прыблізна ў тысячу долараў з кожнага.
Пра старое месца для КПС старшыня калектыву агучвае яшчэ адну версію: “Дык там нейкі ветэран хацеў атабарыцца. Паставіў халабуду нават, але прымусілі яго знесці. Там сквер, пасаджаны ветэранамі”.
Сквер дык сквер, асабліва калі ветэраны яго пасадзілі. Але калі там праз некалькі гадоў пасадзяць ладны катэдж (хай сабе і побач з новай дарогай), не здзіўлюся. Мележ на пару з Рушчыцам таму класікі, што галоўнае — пра зямлю пісалі і людзей на ёй. Зямлі ў нас многа, але аказваецца, не так шмат, каб ужыцца на ёй мірам ды ладам.
Р.S. Калі ўжо закончыў гэты матэрыял, патэлефанавалі з Іванава. “Усе выходныя працавала помпа, яшчэ больш магутная за італьянскую, якая не вытрымала нагрузкі і зламалася, — сказала жыхарка вуліцы Паркавай Майя Любімава. — Мы цалкам ашалелі ад грукату. А цяпер хочуць забіваць сваі. Значыць, будуць свідраваць глыбінную свідравіну”. Думаецца, што кропку ў гэтай шумнай і з душком гісторыі ставіць яшчэ зарана. Таму стаўлю шматкроп’е…
Фота 1. КПС на Паркавай.
Фота 2. Расколіны на доме Алампіевых…
Фота 3. …і Любімавых.
Фота 4. “Зялёная зона”, дзе нібыта першапачаткова мелі пасадзіць каналізацыйна-помпавую станцыю.
0 комментариев
Цапков Валерий
19.08.2013 в 15:29Шеремета З.А.
19.08.2013 в 15:2928 февраля 2012 года наш проект получил экспертное заключение Пинского филиала ДРУП «Госстройэкспертиза по Брестской области № 2-20/12. При этом учитывалось согласование «Схема размещения КНС» с жителями близлежащих жилых домов индивидуальной жилой застройки. Это жилые дома улицы Космонавтов,54 и 56, в которых проживают семьи под фамилией Балюк. Но когда об этом согласовании узнала их мать Раиса Григорьевна Балюк – учитель одной из школ Ивановского района, все потеряли покой, начиная с граждан, желающих участвовать в реализации проекта, и заканчивая органами власти Республики Беларусь.
Дополнительно был разработан проект санитарно-защитной зоны КНС. Для семей Балюк это также не является документом.
В начале августа 2013 года проект вернулся с проверки Госстройэкспертизы г. Минска, куда был затребован от нас по жалобам семей Балюк.
13 июня 2012 года Балюк Р.Г. вместе с мужем Балюк Н.Д. пришли в дом к уполномоченному от коллектива застройщиков лицу Шеремета З.А. и преднамеренно уничтожили оригинал документа «Схема площадки под КНС». Невзирая на обращение в местный РОВД, они остались безнаказанными. Об этом почему-то Евгений Беласин умолчал.
Жалобы со стороны семьи Балюк шли во все инстанции Республики Беларусь, и всё для того, чтобы как можно дольше затянуть начало строительства. В жалобе на имя Президента Республики Беларусь указали: «Оригинала документа «Схема площадки под КНС» у коллектива индивидуальных застройщиков не имеется». А куда он исчез??? Пока соответствующие органы рассматривали их жалобы, семьи Балюк обустроили свои земельные участки с выездами на ул. Парковую.Теперь КНС стала мешать их выездам. В прошлом году во всех жалобах писала, что «склад добра» не должен находиться напротив креста, выложенного из красного кирпича на фронтоне, из силикатного кирпича. Сейчас, в статье, уже спустилась ниже к земле, забеспокоилась про ягоду, огурцы, помидоры. Раиса Григорьевна нашла и прессует несколько семей, в частности, Алампиевых, (участвуют в строительстве, деньги уполномоченному лицу от коллектива застройщиков сдают), однако они не могут избавиться от влияния Раисы Григорьевны. Мы уверены, что номер с трещиной – это очередной ход. Трещина давным-давно имела место в доме Алампиевых, поэтому, если они сомневаются в чем-то, на это есть соответствующие организации по выдаче заключений.
Семья Любимовых начала снимать на видеокамеру момент,когда привезли трубу на КНС, по заданию Раисы Григорьевны, т.к. Балюков не было дома, в церкви была вечерняя служба по поводу православного праздника, а сын у них батюшка – «праведник». И он тоже — «Будем молиться, чтобы стройка не началась. Народ предполагает, а Бог располагает». Когда работала дизельная водопонижающая установка, (уточняем, она находилась на расстоянии не менее 50 метров от их дома) он дежурному оператору на стройке сказал, что топором перерубит кабель (но ведь в дизельной установке его нет!).
Как видно из статьи, Майя Любимова ко всему, оказывается, не может отличить скважину от сваи. О чем дальше можно вести разговор?!
Сенюта Л.С. в разговоре с уполномоченным лицом от коллектива Шеремета З.А. говорила, что при работе водопонижающих установок немного некомфортно в доме, но учитывая, что канализация нужна людям, Сенюта Л.С. по поводу строительства не имеет никаких претензий. Почему появилось ее интервью, непонятно? В настоящее время она с сыном уехала в Мурманск.
Дмитрий Балюк считает, что только у них многодетная семья, и они должны получить все льготы, какие только имеются. В начале строительства его дети под руководством взрослых бегали вокруг стройки, фотографировали, снимали на камеру, а вечерами по работающему оборудованию бросали камнями. Раиса Балюк не один раз «молилась» над строящейся КНС.
К абзацу статьи «Земля – самое дорогое». Да, КНС от участка Балюков находится на расстоянии 3 метров. Забор у них высотой порядка 1.8 метра, вот они этим сами еще и улучшили условия, т.е. не будут видеть КНС, однако КНС это всего лишь перекачивающий колодец хозяйственно-бытовых стоков и расположен он в земле и на землях общего пользования.
Хочется добавить, что у них участок земли по государственному акту на землю 15 соток. После того, как был готов проект, мы стали готовиться к началу строительства, и тогда выяснилось, что они себе еще «прихватизировали» 3.5 метра государственной земли, на что им было указано. Но, поставив свой забор, полметра они все же себе оставили. К сведению, у граждан- застройщиков центральной канализации других улиц нашего микрорайона земельные участки составляют от 6 соток.
У Балюков никто не собирался изымать землю, а изъятие требовалось лишь во временное пользование, сроком на 4 месяца, на период строительства. По вопросу кассационной жалобы в Брестский областной суд Дмитрия Балюка, иск был предъявлен за самовольное строительство хозпостроек. Раиса Григорьевна волнуется про постройки Балюков — старших, как пишется в статье, так в жалобах фигурирует еще один сын — Балюк Н.Н. – хозяин дома. Ко всему этому у них эти хозяйственные постройки и выезды на ул. Парковую до сих пор не узаконены. Фундамент сарая расположен через забор в створ жилого дома № 23 по ул. Парковой. Паспортом застройщика на строительство индивидуального жилого дома они не пользуются, а зачем, ведь их дом и с ул. Космонавтов расположен прямо на дороге. Там также не соблюдены все правила жилой застройки усадебного типа. Сбросные канализационные колодцы от домов Балюков по ул. Космонавтов, 54 и 56 находятся на расстоянии менее 10 метров от речки Самаровка. По данным КУМПП ЖКХ «Ивановского ЖКХ», от дома ул. Космонавтов, 54 водопотребление с ноября 2012 г. по май 2013 г. составляет 105 куб.м., водоотведение с откачкой нечистот – 17,9 куб.м.; от дома ул. Космонавтов, 56 – соответственно 74,0 и 7,2 куб.м.
Пусть читатели газеты теперь сделают вывод, как люди, которые «стоят горой» против строительства КНС и центральной канализации, «берегут» окружающую среду в Год бережливости. Вначале загрязняют почву, а потом соответственно подземные воды, которые незамедлительно попадают в речку.
Про «проделки» семей Балюк мы указали только частично, если описать все их жалобы и предложения, которых в течение 2012 и 2013 года было порядка 50, то в вашей газете не хватило бы страниц.
Мы, коллектив граждан в количестве более 90 семей, не потерпим, чтобы кучка недоброжелателей унижала честь и достоинство нашего коллектива. И никакая власть нас не толкает вперед, как пишет корреспондент вашей газеты. С 2007 года граждане неоднократно обращались в Ивановский райисполком по вопросу строительства канализации, но в связи с недостаточностью финансовых средств нам было отказано. Мы сами разбираемся, как поступать в данной ситуации, только у нас нет столько наглости, как у семей Балюк.Образование и опыт работы в сфере строительства данного объекта и охраны окружающей среды у коллектива имеется!
Под руководством семьи Балюк около 30 лет находится Ивановская ветстанция. Там все очень похоже на вотчину. Отец Балюк Н.Д. передал бразды правления старшему сыну Балюку В.Н, который ни дня не работал в колхозе ветврачом. Что, среди всех ветврачей района не было достойных на этот пост??? Еще один сын – Дмитрий, также там работает и плюс еще другие родственники. Вот почему они себя так ведут, как мы указали выше, а именно, начиная с 13 июня 2012 года. По их меркам им все дозволено! У нас все схвачено, как утверждает Раиса Григорьевна.
Что касается расположения КНС вообще, так проектировщики, прежде чем изготовить проект, проводят геодезические работы, т.е. изучают рельеф местности и только после этого планируют, где проектировать КНС. По расположению ее в «Зеленой зоне» вообще вопрос не ставился. Коллектив в недоумении как можно реку повернуть вспять? К сему хотим добавить, что в «Зеленой зоне» хотел построиться в 80-х годах не ветеран, как пишется в статье, а главный инженер предприятия, в котором в то время начальником работал муж Алампиевой Л.В.
Хочется также уточнить, что предполагаемая сумма по строительству центральной канализации обойдется на каждого застройщика в районе тысячи долларов, однако, не смотря ни на что, мы ждем центральной канализации, и, нас не «КУЧКА» (повторяемся), а целый коллектив здравомыслящих людей. Материалы для строительства практически полностью закуплены, назад хода нет и быть не может!!!
На этом хотим закончить наш комментарий, хотя, ох как хочется, еще добавить. Но, наверное, нам тоже точку ставить рано, т.к. сегодня, в день выхода вашей газеты в г. Иваново, опять Раиса Григорьевна собрала Майю Любимову и Лидию Алампиеву… «на очередную планерку»…