Сама забарона ездзіць па тэрыторыі мемарыяла на роварах існавала і раней. Пра гэта выказваўся і дырэктар Рыгор Бысюк, пра гэта можна было пачытаць і ў правілах наведвання мемарыяльнага комплекса, якія то тут то там сустракаюцца на шляху перасоўвання турыстаў.
Аднак у веласіпедыстаў гэтыя забароны не выклікалі ніякай рэакцыі, як і ў архітэктараў, якія на розных этапах працавалі над ідэямі злучэння цяперашняга горада і крэпасці. Ва ўсіх праектах так ці інакш прысутнічала думка, што без веладарожак вялізная тэрыторыя крэпасці існаваць проста не можа. Тыя роварысты, што прысутнічалі на мерапрыемствах праекта “Брэст-2019”, ледзь не за здзейснены факт прымалі, што хутка яны будуць перасоўвацца тут зусім легальна. Але і нелегальны стан не моцна напружваў, тым больш што многія пра яго і не падазравалі. Праезд на крэпасці на ровары ўяўляўся настолькі ж нармальным, як праезд па гістарычным цэнтры, скажам, Вільні, таксама закрытым для аўтатранспарту.
І вось замест таго, каб нарэшце скасаваць састарэлую маральна забарону, адміністрацыя мемарыяльнага комплекса яе актуалізавала, аформіўшы ў адмысловы дарожны знак. І патлумачыла не якімі-небудзь аб’ектыўнымі прычынамі тыпу наяўнасці дарожна-транспартных здарэнняў па віне роварыстаў, а звыклымі лозунгамі: “Людзі ідуць сюды з пэўнай мэтай, а не таму, каб накручваць кіламетры, смяяцца і крычаць”, — цытуе Рыгора Бысюка газета “Тут і цяпер”.
Роварысты на форумах не знайшлі логікі ў заявах адміністрацыі. Маўляў, і роварысты бываюць розныя, і пешаходы далёка не ўсе ідуць у крэпасць аддаць даніну памяці. Чаму, — здзіўляюцца берасцейцы на двух колах, — смяяцца на ровары ў крэпасці нельга, а піць гарэлку ў рэстаране “Цытадэль” і рабіць вясельныя фота на фоне Вечнага агню – можна?
У пошуках кампрамісаў
На неадназначную падзею адрэагавалі не толькі асобныя велааматары, але і арганізаваныя суполкі. Так, кампанія “За вела-Брэст” арганізавала збор подпісаў за скасаванне забароны. У заяве кампаніі гаворыцца пра беспадстаўнасць аргумента, што роварны рух абражае памяць палеглых абаронцаў. І звяртаецца ўвага, што “многія велатурысты з Еўропы, Беларусі, СНД пракладваюць турысцкія маршруты з улікам магчымасці наведаць Брэсцкую крэпасць”.
Разам з тым удзельнікі кампаніі выказалі згоду на абмежаванне роварнага руху па цытадэлі. Абмежаваны ён можа быць як веладарожкамі, так і спецыяльнымі маршрутамі агляду турыстычных аб’ектаў. Каардынатары згадзіліся на тое, што крэпасць – не месца для забаўляльных пакатушак.
Кампанія “За вела-Брэст”, такім чынам, прапанавала варыянт, які можа задаволіць абодва бакі канфлікту. Праўда, адным з бакоў будзе не ўся роварная супольнасць, а толькі велатурысты.
З працы дадому
Але ўласна турыстаў сярод роварных наведвальнікаў крэпасці набярэцца не так і шмат. Асабліва сярод саміх берасцейцаў, якія ўсе турыстычныя магчымасці гэтага аб’екта вычарпалі яшчэ ў школе. Адны едуць сюды па справах, іншыя скарачаюць дарогу з дома ў цэнтр, трэція – самыя шматлікія – проста адпачываюць ад аўтамабіляў.
Цалкам лагічна, што людзі не зразумелі гумару сітуацыі. Масавых пратэстаў гэта не выклікала, але між сабой многія роварысты пастанавілі: будзем ездзіць, як ездзілі. І сапраўды ездзяць, што засведчыла, напрыклад, наш фотакарэспандэнт Мілана Харытонава, якая неўзабаве пасля ўсталёўкі знакаў паехала іх фатаграфаць.
Як кажа каардынатар кампаніі “За вела-Брэст” Уладзімір Красько, адбываецца стандартная сітуацыя, калі народ ігнаруе нелагічнае, з яго пункту погляду, патрабаванне. Праўда, нічога і не робіць, каб абсурдную норму змяніць. Бо, акрамя збору подпісаў кампаніі “За вела-Брэст” і абурэння на форумах, ніякіх іншых грамадскіх дзеянняў супраць забароны не з’явілася.
Магчыма, для адміністрацыі крэпасці нават на руку, што актыўная частка насельніцтва (а роварысты пераважна такой і з’яўляюцца) вырашыла знакі праігнараваць. Моладзь і так не надта заахвочваюць ідэалагічныя крычалкі, а калі яны яшчэ цалкам трацяць лагічны падмурак, як у дадзеным выпадку, то маладая аўдыторыя для выхаваўцаў патрыётаў будзе цалкам страчаная.
А выхаванне атрымліваецца тут чыста савецкае, калі бацькі кажуць малому “Нельга!”, а на пытанне “Чаму? ” даюць няўцямныя адказы.
Ці проста маўчаць.
0 комментариев
Цапков Валерий
14.08.2013 в 20:20Станислав
14.08.2013 в 20:20Не надо забывать, что территория крепости-место гибели и захоронения большого количества людей. Память их требует элементарного уважения, заключающегося в спешивании посетителей. На плоске ведь велобайкеры между могил не гоняют на великах.
Inter
21.08.2013 в 09:45Стасик, а как насчет свадеб на «территория крепости-место гибели и захоронения большого количества людей. «?
Станислав
21.08.2013 в 11:09Интик, когда напишут статью по поводу свадеб на территории крепости, я, возможно, прокомментирую ее.
C и И
23.08.2013 в 16:46стасик и Интик, Вы не правы оба. Этим так называемым \\\»роварыстам\\\» — пугу добрую. Я их и на Саветскую не пустил бы…