Дзяўчаты часткова – vua la! – завуаляваліся: начапілі на валасы нешта накшталт вясельнага вэлюму (фаты), а некаторыя мелі і больш поўны вясельны строй. Так сказаць, занявесціліся — і ладзілі ФОТАсесіі то тут, то там. Трапілі і на маю.
“Ходзім ужо з абеда, — сказала Юлія. — У нас дзявочнік. Сяброўка замуж выходзіць, таму мы апошні дзень з ёю. Калі больш дакладна, паўдня. Дапазна пабудзем разам — замест дыскатэкі”.
Нявесту завуць Ірына. Яна пацвярджае: так, у выходныя памяняе сацыяльны статус. Будучы муж прадае аўтазапчасткі.
—Ці вазіў ужо на аўтамабілі?
—У мяне свая машына ёсць.
Гэта што — новая традыцыя — ладзіць дзяўчыннікі на Савецкай? Бо такія традыцыі ўсталёўвацца явачным парадкам, а прызначаныя — не жыццяздольныя.
Ответить