Збольшага былі мясцовыя, але даехалі следам з Брэста і ваколіцаў (прыкладам, з Жабінкі). “Заўсёды ездзім, нават куды далей, у Мінск, звычайна”, — заўважыў адзін з сівых ужо дзядзькаў.
Канцэрт у “Пружанскім палацыку”.
Што ж, гэтаму можна пазайздросціць. Як-ніяк, гурт “в деле” яшчэ з 1990-га года. Як можна пазайздросціць і працаздольнасці музыкаў: першае аддзяленне — гадзіна дваццаць хвілін, дзесьці столькі сама і другое. Плюс песні “на біс” на просьбу заўзятараў, так што ў канцы лідар гурта Уладзімір Серафімаў лыкаў морс проста перад гледачамі. Эксклюзіўна для нашай газеты ён паведаміў, што канцэрт у Пружанах адбыўся па запрашэнні тутэйшых сяброў і падчас выступу было некалькі песень з новага альбома. “Рэкламаваць яго не хачу. Скажу толькі, што ён практычна гатовы. Выкладзем яго адразу ў Інтэрнэт, як толькі адшліфуем дэталі. Выкладзем цалкам, а не так, як папярэдні, — у розных аранжыроўках”, — зазначыў Серафімаў.
У Пружанах “САДЪ” выступіў у поўным складзе (вакал+гітара, бубны, бас-гітара, акардэон, скрыпка). Лідар гурта падкрэсліў, што са скрыпкай вырашылася канчаткова: “Мы Наташай Руцкай цалкам задаволены. Прыцірка закончылася, і яна знайшла сваё месца ў нас, замацавалася”.
Лідар гурта “САДЪ” Уладзімір Серафімаў.
Сама скрыпачка кажа, што хоць не іграе ўсе песні (гэта нармальна — яны ж рознахарактарныя) і не мае пакуль “фірмовай сольнай”, але сякія-такія яе ідэі былі прыняты, і яна супрацай надта задаволена: “Я нават ад дзіцяці свайго гадавалага, бывала, ездзіла з гуртом — так прыпала адно да аднаго, так праца пайшла”. Але супрацоўнічае Наташа і ў іншых праектах: яна назвала кавер-гурт BIG STYLE BAND і “Сьцяну” (“у нас гэта не табу — іншыя таксама робяць”).
Акрамя традыцыйнай мовы, “САДЪ” спяваў у Пружанах па-ўкраінску і нават, здаецца, па-беларуску. Але, можа быць, гэта мне проста падалося пасля папярэджання Уладзіміра Серафімава пра тое, што яго ўкраінская мова “не надта каб вельмі”.
Скрыпачка гурта Наталля Руцкая.
Публіка, парогава падзеленая, дарэчы, на “ну надта олд стараў” і амаль шкаляроў, атрымлівала ад творчасці брэсцкіх рокераў станоўчыя эмоцыі. Гук, як на такую невялікую гасцёўню, дык аж надта, манера нязвыклая, канцэрт жывы… Што яшчэ трэба?! Ну, а што гітарныя рыфы гучаць класічна ці музейна — дык маладыя ж не чулі ні “Блэк Сабат”, ні “Лэд Зэпелін”, ні “Дып Пепл”. Так што танчылі ўсе разам.
У Брэсце гурт мае выступіць 22 лютага ў “Рок-кавярні” на Вульцы.
Яўген БЯЛАСІН (фота аўтара)
0 комментариев
Цапков Валерий
20.02.2014 в 16:14Пружанец
20.02.2014 в 16:14Добры артыкул!
Дзякуй!