Гэты чалавек з’яўляецца адной з самых яркіх постацей беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Ці ўвогуле магчыма вызначыць межы яго таленту? Уладзімір Андрэевіч быў літаратуразнаўцам, пісьменнікам, даследчыкам фальклору, выкладчыкам, мастаком, разьбяром, фатографам і цудоўным чалавекам. Яго вельмі паважаюць у нашым горадзе, нават адна з вулiц носіць прозвiшча У.Калесніка.
Сапраўды, гэта вельмі яркая постаць ў нашай беларускай літаратуры. І з’яўленне такого біяграфічнага сайта цалкам падкрэслівае захапленне Калеснікам, асобай з дабрынёй у сэрцы. Матэрыялы, размешчаныя на сайце, ідэнтычныя інфармацыі Адукацыйна-асветнага цэнтра імя У.А. Калесніка. Знаходзіцца гэты цэнтр на філалагічным факультэце нашага ўніверсітэта, на трэцім паверсе, у аўдыторыі № 315. Узначальвае цэнтр Святлана Варонік. Менавіта яна захапілася ідэяй стварыць сайт і з поспехам увасобіла яе ў рэальнасць. Дызайн таксама адрозніваецца пачуццём тонкага густу. На галоўнай старонцы адразу кідаецца ў вочы партрэт Калесніка, пастаянна змяняючыяся выказванні самого берасцейскага прафесара. У меню прадстаўлена вялікая колькасць закладак, дзе пададзена праўдзівая і цікавая інфармацыя пра жыццё і творчасць Уладзіміра Андрэевіча.
Нягледзячы на тое, што сайт зусім новы і будзе яшчэ ўдакладняцца, гэта добры шлях да пазнання сваёй гісторыі, сваёй культуры. Атрымаць звесткі вельмі зручна і практычна: варта толькі ўвесці электронны адрас, як перад вамі з’явіцца наша мінулае, цяперашнее і будучае ў асобе аднаго чалавека. У. Калеснік варты таго, каб яго ведалі, памяталі, захапляліся ім. Такіх людзей вельмі мала. У. Калеснік — падзвіжнік беларускага духу. Нездарма ў адну з галоўных мэт стварэння сайта ўваходзіць ажыццяўленне адукацыйнай, выхаваўчай, асветнай працы сярод студэнтаў універсітэта, а таксама сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Берасцейшчыны. Маладое пакаленне павінна ведаць сваіх герояў, імкнуцца пазнаць свет і саміх сябе. Канешне, каб стаць сапраўдным чалавекам, неабходна памятаць, хто ты ёсць на гэтай зямлі і якое тваё прызванне. Зрабіць хаця б маленькую частку таго, што пакінуў нам Уладзімір Калеснік. А гэта любоў да Радзімы, роднага слова кожны дзень на ніве свайго краю.
Аліна ПАЎЛЮКАВЕЦ, студэнтка БрГУ імя А.С. Пушкіна
Ответить