Як адзначаецца ў скарзе, у афіцыйных звестках, прадстаўленых Брэсцкай гарадской выбарчай камісіяй і неаднаразова апублікаваных на сайце аблвыканкама, фігуруе толькі 6 кандыдатаў ад Партыі БНФ у Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў. Насамрэч, вылучана і зарэгістравана кандыдатамі 7 партыйных прадстаўнікоў.
Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі лічыць, што сябры гарадской выбарчай камісіі павінны валодаць дастатковымі кампетэнцыямі, у тым ліку матэматычнымі здольнасцямі, для падсумоўвання колькасці кандыдатаў, вылучаных у гарсавет, бо іх праца ў далейшым будзе ўплываць на дакладнасць падліку галасоў выбаршчыкаў. “Няправільна ўказаная колькасць кандыдатаў ад нашай партыі ў Брэсцкі гарсавет скажае агульную статыстыку. Акрамя таго, несапраўдныя звесткі, якія гарвыбаркам прадставіў для публікацыі ў сетцы Інтэрнэт, наносяць шкоду дзелавой рэпутацыі Партыі БНФ”, — заявіў Дзмітрый Шыманскі.
Рэакцыя на скаргу была даволі аператыўнай. Брэсцкі гарвыканкам і абласная выбарчая камісія прынеслі прабачэнні за несапраўдныя звесткі пра колькасць вылучаных кандыдатаў Партыі БНФ, распаўсюджаныя гарадской выбарчай камісіяй. Паведамляецца таксама, што супрацоўнік гарвыканкама, адказны за памылку, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
0 комментариев
Цапков Валерий
11.03.2014 в 10:47Краснов Андрей
11.03.2014 в 10:47За описку на сайте по просьбе БНФ наказали человека, скорее всего его на несколько месяцев лишили премий. Это достойная работа политической партии??? Ведь везде в списках и учетах никто ничего не подтасовывал, не надо нагнетать обстановку на пустом месте. Антиреспект БНФ, вы окончательно потеряли лицо.