Прафесар сустрэлася з карэспандэнтам “БК” і адказала на некалькі пытанняў.
— З якой праграмай Вы працуеце ў нашым універсітэце?
— Спачатку прачытаю 2 лекцыі па краіназнаўству, потым 2 лекцыі — па гісторыі літоўскай літаратуры, а далей буду вучыць літоўскай мове. Навучу асновам мовы з тым, каб потым можна было вучыць яе самастойна або дасканаліць з выездам у Літву. Агулам будзе ў мяне па некалькі лекцый у дзень, да 20 сакавіка.
— Ці ёсць цікавасць да Вашай праграмы?
— Група набралася. Практычных заняткаў па мове больш, дык там кантакт будзе больш трывалы. Спадзяюся таксама на нейкія кантакты пасля курсаў.
— А ці выдадзіце нейкі сертыфікат пасля заканчэння свайго курса?
— Не ведаю, як універсітэт імя Пушкіна гэта бачыць. Гэта пачатак такі, раней такога не было.
— Ці існуе нейкая больш шырокая рамка для Вашай працы?
— Дамова афіцыйная ёсць, і, спадзяюся, што гэта не разавае мерапрыемства і не на год. Бо ёсць магчымасць росту. Мы ж — суседзі. У мяне вялікая цікавасць ёсць да вашай літаратуры, культуры і традыцый. Як правіла, такія кантакты адбываюцца праз Цэнтры балтыстыкі, якіх многа. Наш праект падтрыманы Міністэрствам адукацыі Літвы. Так што ў цікавасці ёсць куды расці.
— Ваш універсітэт дзяржаўны?
— Частка студэнтаў навучаецца як “бюджэтнікі” — за кошт дзяржавы, частка — плацяць самі. Ад Віленскага ўніверсітэта мы адрозніваемся тым, што працуем больш міждысцыплінарна, маем вялікі гуманітарны ўхіл.
Гутарыў Яўген БЯЛАСІН (фота аўтара)
Ответить