На могілках працуюць работнікі камунальнай гаспадаркі, і не толькі мясцовай (адзін з працаўнікоў кажа, што паклікалі з суседняга Лінова). Васіль Уладзіміравіч тлумачыць, што разбураць могілкі даводзіцца з-за нястачы грошай: «Тут ужо больш за сто гадоў гэтыя дрэвы маюць. Раней усе могілкі былі на мясцовых уладах, а цяпер перакінулі на плечы «Камунальніка «. Як раней было ўсё добра, так цяпер усё блага. Вось прыбірай дрэвы, і ўсё. На кожных могілках аб’явы вісяць: «Валка дрэваў любой складанасці». У Брэсце альпіністы — дык ён як малпа з пілой ідзе. Але грошай дзе ўзяць столькі?’
Што было з краю могілак, даступнае для аўтавышкі, — прыбралі без праблем, сказаў працаўнік камунгаса. А вось цэнтр могілак недаступны для механізмаў, таму пакуль валяць, як атрымліваецца. Векавых дрэваў на пружанскіх могілках стаіць яшчэ дзясяткі з два на каталіцкай частцы могілак і да паўсотні на праваслаўнай. Адзін з мясцовых аматараў гісторыі засведчыў, што чыгунны помнік паручніка артылерыі Котарскага пасля маёй размовы з камунгасаўцамі сабралі, як маглі.
Заўважу: згадка ліноўца Васіля Уладзіміравіча пра Брэст абсалютна справядлівая. Валку дрэваў на каталіцкіх могілках па вуліцы Пушкінскай правялі з мінімальнымі пашкоджаннямі помнікаў. Iхоць аднойчы
непаўналетнія вандалы іх павалілі там больш за 70, то пра знішчаныя пры валцы дрэваў нешта не чуваць было. Ёсць некалькі, знішчаных жывымі дрэвамі, іншым разам самым вычварэнцкім чынам.
Важным для Брэста гэты досвед лічу яшчэ і таму, што рана ці позна, але дойдзс справа да масавай прыборкі Трышынскіх могілак. Лічу, найлепш тут гарадскім уладам ды і проста тым, хто перажывае за гісторыю,
пакарыстацца прапановай галоўнага рэдактара «БК» Мікалая Аляксандрава
ды разабраць могілкі па лапіках згодна з прафесійнай прыналежнасцю. Няхай бы вайскоўцы глядзелі за вайсковымі помнікамі, медыкі за помнікамі калегаў, школьнікі за помнікамі гістарычна цікавымі, і так далей. Але ў адрозненне ад зачыненых самых вялікіх гарадскіх могілак «Плоска», якія збераглі ад масавага зарастання высокімі дрэвамі, тут без валкі дрэваў не абыйсціся, і гэта ўжо будзе агульны і, няйначай, камунгасаўскі клопат.
Ответить