У межах мерапрыемства вядомыя людзі Брэста і вобласці пазнаёмяць вучняў гарадскіх школ з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, якія прысвяцілі свае вершы ваеннай тэматыцы. Мэтай выхаваўчай акцыі стала звяртанне ўвагі навучэнцаў на значную дату – 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама пабуджэнне цікавасці і жадання ведаць, памятаць, паважаць гісторыю, культуру і мову сваёй краіны. На працягу акцыі запланавана 8 сустрэч.
Адкрыўся патрыятычны марафон 5 мая выступам старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара. А ў наступны раз 7 мая каля бібліятэчнай дошцы стаяў пракурор Брэсцкай вобласці Іван Наскевіч. Для публічнага выступу ён выбраў трагічны, але не вельмі знакаміты верш Пятра Прыхоцькі “Помнік савецкаму воіну ў Берліне”. Як расказаў Іван Наскевіч, гэты верш заснаваны на рэальных падзеях апошніх ваеных дзён. І паколькі яму давялося несці вайсковую службу ў Берліне, ён бачыў гэты помнік у выглядзе салдата-вызваліцеля з дзіцём на адной руцэ і мячом – у другой. Са слоў пракурора даведаліся слухачы і пра падзеі, якія папярэднічалі ўзвядзенню помніка. Мяркуючы па шматлікіх пытаннях, якія задавалі вучні свайму апавядальніку, зразумела, што гутарка з пракурорам моцна зацікавіла школьнікаў. Больш за ўсё слухачоў хвалявала, які любімы пісьменнік у Івана Наскевича? Якім фільмам пра вайну ён аддае перавагу? Як святкуе 9 мая і якую прафесію лічыць лепшай? А некаторым стала цікава, як жа брэсцкі пракурор ставіцца да падзеяў на Ўкраіне? На гэтыя і многія іншыя пытанні, як і чакалася, дзеці атрымалі шчырыя і разгорнутыя адказы.
На працягу акцыі таксама запланаваны сустрэчы з Нінай Борсук (загадчыцай кафедры рускай філалогіі БДТУ), Ігарам Гетманам (намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама), Алесям Каско (беларускім паэтам) і іншымі.
0 комментариев
Наталья Алейникова
13.05.2014 в 16:13прычым тут дошка?
13.05.2014 в 16:14Абсалютна незразумелы загаловак. «У бібліятэчнай дошцы…» Гэта на якой мове? Што за такая славутая дошка ў бібліятэцы? Мо меўся на ўвазе стэнд? Стэлаж? Паліца?