Бацькі, што ініцыююць стварэнне беларускамоўнага класа, называюць яго элітным, бо колькасць дзяцей у ім дакладна будзе нашмат менш, чым у звычайным, а значыць настаўнік зможа надзяліць больш увагі асобнаму вучню. Што тычыцца мульцімоўнага развіцця, то тут гаворка пра тое, што з ранняй школы дзіця будзе аточанае як мінімум дзвюма мовамі – беларускай мовай навучання і рускай мовай асяроддзя, што аб’ектыўна паўплывае на лёгкасць далейшага засвойвання замежных моў. Гэта толькі практычныя плюсы ад навучання ў такім класе, не кажучы ўжо пра духоўныя тыпу выхавання ў нацыянальнай культуры.
Праўда, адкрыецца беларускамоўны клас толькі пры ўмове, што знойдзецца мінімум 5 патэнцыйных вучняў-першакласнікаў. Адна заява ўжо ёсць, і каб пераадолець мінімальны парог, неабходныя яшчэ чатыры. Клас будзе працаваць на базе пачатковай школы №34, дзе ўжо ёсць падобны.
Зацікаўленыя бацькі могуць звяртацца па інфармацыю да ініцыятара стварэння класа Міланы Харытонавай (+37529 2284468) або адразу напісаць заяву дырэктару школы №34.
Ответить