Она родилась в деревне Гневчицы Ивановского района, впитав в себя с малых лет доброту и красоту милых сердцу мест. О ее творчестве и судьбе так написал ее соратник по писательскому цеху Алексей Филатов:
«Падкуплялі прастата, шчырасць, жаноцкая абаяльнасць, ужыванне ў размове і на пісьме роднага слова, дзіцячая непасрэднасць паводзін і ўспрыймання жыцця, такое ж тужліва-радасна-пачуццёвае адлюстраванне рэчаіснасці ў абразках і апавяданнях. Разам з тым уражвалі цвярозасць думкі, разваг, рэдкі дар знайсці патрэбны накірунак дыспуту, трапныя аргументы ў літаратурна-публіцыстычных спрэчках.
Пісала толькі пра тое, што ведала, што перажыла. А ведала больш за ўсё яна дзяцей, і перажыванні іхнія і свае вакол іх клала сардэчным словам на паперу. Выносіла спачатку на суд сваіх выхаванцаў у дзіцячым садку, дзе век адпрацавала. I калі яе гадаванцы, слухаючы сваю выхавацельку, глядзелі на яе ва ўсе вочкі, сапучы ў дзве дзірачкі, а потым то ўзрываліся рогатам ці заходзіліся плачам, дазваляла сабе пусціць твор у друк.
Валянціна Міхайлаўна паўжыцця вучылася: школа, педвучылішча, інстытут, аспірантура (дарэчы, перш чым паступіць у вучылішча, яна ўладкавалася ў Брэсце на працу). Бы руплівіца-пчала, Валя, Бог ведама дзе, знайшла ў сабе патрэбу, сілы і час, акрамя грунтоўнае прозы, зрабіць важкі ўносак у справу выхавання беларускае будучыні. Падрыхтавала, надрукавала з тузін навукова-метадычных прац у дапамогу настаўнікам і выхавацелям дзіцячых садкоў…»
«Брестский курьер» выражает искренние соболезнования родным и близким Валентины Михайловны Куксы.
0 комментариев
Глеб Александров
20.09.2014 в 02:58Яўген
20.09.2014 в 02:58Бывай, мілы, дарагі чалавек…
Ірына
02.10.2014 в 20:09Так горка ад гэтай нечаканай страты, бывай, Валянціна, бывай шчыры, светлы чалавек.