Там 38-гадовы былы лідар “Маладога фронту”, сустаршыня ўтвараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя за пратэсты на Плошчы часу прэзідэнцкіх выбараў 2010 года адбываў сваё трохгадовае пакаранне на папраўчых працах (Павел мусіў выконваць іх на складзе аўтатрактарных запчастак). “Цягаў у якасці грузчыка плугі, рысоры, карданныя валы, усялякае жалеззе… Прыязджалі па запчасткі механізатары, галоўныя інжынеры, кіраўнікі прадпрыемстваў з усяго Пружанскага раёна, і так, не маючы магчымасці вольна перамяшчацца па Пружаншчыне, я пазнаёміўся з сотнямі лепшых людзей гэтага краю. З гэтых кантактаў убачыў галоўную адрознівальную рысу нашых людзей ад “шырокіх, добра было б звузіць” расейцаў, а менавіта глыбіню гэтых яскравых беларусаў, — тлумачыць пра вытокі бачання загалоўнай рысы палітык праз год пасля вызвалення з “хіміі”. — Турэмныя пуцявіны зводзілі мяне з генераламі, з мільянерамі, з “капітанамі вытворчасці”, з топ-менеджарамі прыватных фірм, у якіх у аднаго забралі 70 тысяч долараў, у другога самалёт, — маўляў, не змог давесці, за якія грошы набыў…” — пералічваў Севярынец аб’ём чалавечага вымярэння, якое забяспечвала заяўленую глыбіню.
Яшчэ адной крыніцай пазнання глыбіні з’явілася акармленне вязня ў мясцовай праваслаўнай царкве, дзе беларуская мова гучыць не з перапуду. “Штонядзелі мяне туды вазілі па чарзе мясцовыя вернікі, аднапартыйцы, аднадумцы. Да провадаў на цягнік у Жабінцы, калі вызвалілі і ехаў дахаты, назбіралася са сто тэлефонаў і адрасоў”, — паведаміў пра свой капітал былы сядзелец. Дэклараваную глыбіню дарэчна падкрэслівае малюнак на вокладцы кнігі: затканая павуціннем студня, у якой дрэвы адбіваюцца так, каб калі яны раслі вершалінамі ўглыб вады.
Для мяне асабіста адметным падаецца назіранне, што аўтар, выпускнік геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, які пісаў пра карысныя выкапні, багацці беларускіх нетраў (што раўналежна глыбіням), — усё больш заглыбляецца ў чалавечае вымярэнне. Натуральна, адметнай падаецца і стомленасць металу ўлады. Бо сем гадоў таму назад у Брэсце на прэзентацыі кнігі Севярынца “Лісты з лесу”, напісанай у месцах ягонага першага абмежавання волі, “павязалі” і засудзілі за несанкцыянаваны сход каля 30 чалавек (сярод іх і аўтара гэтых радкоў), а былога вязня тады пасадзілі на 15 сутак. З таго часу ва ўладаў, падобна, дадалося глуздоў, Павел памужнеў, а чытачоў яму прырасло бадай што на парадкі больш …
Кніга “Беларуская глыбіня” складаецца з 84 эсэ. Выйшла сёлета накладам у 500 асобнікаў у выдавецтве “Логвінаў”. Ужо паступіла ў продаж. Даступная таксама ў інтэрнэт-кнігарнях. Выдавец, пры ўмове паступлення грошай за наяўны наклад, абяцае ажыццявіць давыданне яшчэ ста асобнікаў.
Для сённяшняй Беларусі наклад не самы малы. Але лёс маладога верніка ў Беларусі, які паспеў пасядзець за свае перакананні і ва ўсходняй (Малое Сітна Полацкага раёна), і ў заходняй яе частцы (Куплін), можа быць зарукай, што яму назбіралася што сказаць людзям і што ягоны наробак яны не абыйдуць увагай.
Што да брэсцкай прэзентацыі, то яна сабрала некалькі дзясяткаў адмыслова запрошаных гасцей і журналістаў. Прайшла ў добрым гуморы – гамана часта перамяжалася здаровым і аптымістычным смехам. Прысутныя даведаліся, што гэта была адна з шэрагу сустрэч палітычнага географа і людазнаўцы з чытачамі, і геаграфія гэтых сустрэч — уся Беларусь.
0 комментариев
Наталья Алейникова
01.10.2014 в 20:46Вова
01.10.2014 в 20:46Яўген, вы рамантычная натура, нават паэтычны чалавек. Вось Вы пішыце: Дэклараваную глыбіню дарэчна падкрэслівае малюнак на вокладцы кнігі: затканая павуціннем студня, у якой дрэвы адбіваюцца так, каб калі яны раслі вершалінамі ўглыб вады. Добра відаць, што на вокладцы намаляваны калодзеж, але які калодзеж. Гэта не студня са свежай крышталёвай вадой, як Вы думаеце, а тыповы ліўневы ці хутчэй за ўсё каналізацыйны калодзеж. Я думаю, што аўтар вокладкі вельмі дакладна і сімвалічна адлюстраваў лейтматыў зборніка эсэ.
І яшчэ, Вы пішаце пра Севярынца як быццам ён срока цягнуў па 70 артыкуле за антысавецкую агітацыю і прапаганду недзе пад Цюменню, а на самай справе, , як я чуў, ён ўсяго толькі хімію за хуліганку пад Пружанамі адбываў.
китайский вопрос
02.10.2014 в 13:06Люди приезжали за запчастями и рассказывали… Теперь понятно, почему в тексты Северинца “вкрадывались ошибки”. Все с чужих слов писал, сам нигде не был. Так можно ли в таком случае всецело доверять автору? Интересно, исправил ли он в книжном варианте путаницу в очерке “Калі Кітай пакаецца”? Сразу после публикации в “Нашей Ниве” некоторые читатели обнаружили неправду и оставили комментарии.
Берасцейка напiсаў(ла) 9 лютага 2013 у 18:00
Павел, дарэмна Вы прыпісваеце гісторыю пра «зямлю пад люка» кітайцам і нейкаму неназванаму старшыні сельсавета з Пружаншчыны. Я чула яе шмат гадоў назад ад старшыні СВК «Астрамечава» (Брэсцкі раён) Аляксея Скакуна. У ягонай гаспадарцы пасяліліся тады некалькі сямей з Арменіі і адзін перасяленец хацеу заняцца фермерствам. Вось і прыйшоу да Скакуна з патрабаваннем, ад якога старшыня ажно падскочыу, бо пачуў «Дай зямлі, падлюка!» Прычым тут кітайцы з Пружаншчыны?
Гэта не першая Ваша прамашка у апісанні берасцейскай глыбінкі. Зразумела, Вы неадсюль, шмат чаго не ведаеце, атрымліваеце часцяком інфармацыю па «глухому тэлефону». Чаму б Вам не кансультавацца, скажам, у журналістаў пружанскай раёнкі — было б меньш памылак у даволі цікавых матэрыялах.
панскі салавей напiсаў(ла) 9 лютага 2013 у 19:13
Рыхтык так, пані Берасцейка. Таксама чуў гэтую показку ад Скакуна.
Евгений, у вас там книжка в руках. Поэтому проинформируйте меня, пожалуйста, прислушался ли к этим замечаниям Северинец? Или не захотел разрушать придуманный образ китайца в угоду какой-то там достоверности?
Яўген
06.10.2014 в 18:36Дзякуй, цешуся з дасціпных і па-свойму інтэлігентных каментароў. І Вова не Вованом апынуўся…
Зразумела, чакаўся Вамі дубовы зруб у студні, а найхутчэй звыклы — бетоннае кольца. Але і цагляныя бываюць. Днямі адзін такі зафоткаў. Польскага часу. Два метры ў дыяметры. Гаспадары колькі помняць ваду чэрпалі. Кажуць, праўда, што двайнога прызначэння мог быць. Максімальна смелая версія гэта што там ў бетон загнаныя ручаі. Варта перагарадзіць, і ніжэй па цячэнні свабодны праход. Адзін такі калодзеж знеслі ў канцы Гогаля. Пяском засыпаны, праўда, быў. Характэрная прыкмета: тоўстая (каля 40 см) бетонная круглая накрыўка з дзвюмя квадратнымі невялікімі дзіркамі збоку.
Наконт кніжкі і мясцовых ну надта смешных показак… Драбнавата выглядае … Але цяга да праўды ўхвальная. Знайдзіце Севярынцаў сайт з дапамогай гугла і накіруйце параду яму наўпрост. Мне многае што можа быць добра ў сітуацыі вакол Севярынца і ўсяго палітэсу, яшчэ больш можа быць прыкра, але сітуацыя вымагае выказвацца без асабістых пашырэнняў.