Стадыён зведвае поўную рэканструкцыю. Цалкам прыбралі верхні земляны слой, зрабілі падсыпку, паклалі бегавыя дарожкі са штучным пакрыццём вакол футбольнага поля. На полі цяпер абсалютна роўны газон.
Трэба спадзявацца, што з веснавога сезона стадыён пачне выкарыстоўвацца. Мяркуючы па цяперашнім выглядзе, гэта будзе флагман сярод брэсцкіх міні-стадыёнаў. Іншым 40 з нечым трэба будзе падцягвацца.
Спадар Кулай не пацвердзіў чутку, што стадыён хацелі… наогул аддаць пад гаражы, якіх побач каля 200: “Не, пад гаражы не. Хацелі пабудаваць два катэджы. Ды мы не аддалі”.
Ответить