У аўторак 31 траўня а 17-й у памяшканні рэдакцыі газеты “Брестский куръер” (17 Верасня\17 Сентября,, 24-26, другі паверх)
прэзентацыя кнігі Яўгена Бяласіна
ШЧУПАКАБРА
Нявыдуманыя рыбацкія гісторыі, якія часам былі гісторыямі выжывання, вадаёмы і рэкі Берасьцейшчыны, Гарадзеншчыны, маляўнічая Міцкевічава Свіцязь і нават рыбалка … у арміі, прыгоды на дарогах краю і жыцця, рыбалоўныя трафеі і сакрэты ды спосабы, як іх здабыць, захаваць і згатаваць – усё гэта ёсць у кнізе.
Апошнія раздзелы “Шчупакабры” напісаныя на матэрыяле журналісцкіх расследаванняў, за якія аўтар міжнародным журы прызнаны лаўрэатам Усебеларускага конкурса экалагічнай журналістыкі 2016 года.
Кніга ёсць у кнігарнях “Іскра”, “Дружба” і “Белкніга” (насупраць помніка Т.Шаўчэнку). На прэзентацыі магчымая аўтаграма ды іншыя прыемнасці.
Ласкава запрашаем!
Ответить