Кожны пяты работнік у Беларусі — лішні. Гэта вынікае з апублікаванага заключэння Еўразійскага банка развіцця ў сувязі з праграмай прадастаўлення крэдыту Беларусі. Адзначаецца, што адным з ключавых дысбалансаў беларускай эканомікі з’яўляецца залішняя занятасць на прадпрыемствах (прыблізна 20%).
Як вядома, у канцы першага квартала 2016 года наша краіна заключыла пагадненне з Еўразійскім банкам развіцця аб атрыманні крэдыту на 2 млрд долараў ЗША са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Першы транш ($500 млн) Беларусь атрымала ў канцы сакавіка.
«Наяўнасць значнай залішняй занятасці ў эканоміцы Беларусі… з’яўляецца адным з ключавых фактараў фармавання няўстойлівых макраэканамічных дысбалансаў, уключаючы дысбаланс паміж узроўнем рэальных наяўных даходаў і прадукцыйнасцю працы», — цытуе заключэнне ЕАБР БелаПАН.
Адзначаецца, што ўскоснымі выдаткамі гэтага дысбалансу з’яўляюцца «рост цэн, націск на абменны курс, плацежны баланс і міжнародныя рэзервы, а таксама дысбаланс паміж спажываннем і інвестыцыямі». Эксперты канстатуюць, што «захаванне залішняй колькасці работнікаў на дзяржаўных прадпрыемствах, якое абмяжоўвае перацёк працоўных рэсурсаў у найбольш рэнтабельныя сектары і прыватны сектар, тлумачылася абмежаваннямі па магчымасці скарачэння персаналу, якія ўключаліся аж да 2015 года ў дамовы з кіраўнікамі прадпрыемстваў».
Згодна з умовамі атрымання еўразійскага крэдыту, улады Беларусі сёлета і ў наступным годзе павінны будуць скарачаць дзяржаўную падтрымку прадпрыемстваў, якая даецца ў форме дырэктыўных крэдытаў. ЕАБР адзначае, што пераход дзяржпрадпрыемстваў нашай краіны «на камерцыйныя рэйкі прывядзе да аптымізацыі іх выдаткаў і рэсурсаў, уключаючы працоўныя, што павысіць узровень беспрацоўя ў краіне».
Як нас слухаць?
Hа FM
Кожны будні дзень на хвалях Радыё “Рацыя” 99,2 FM у: БРЭСЦЕ, Камянцы, Маларыце, Белай-Падляшскай, Высокім:
06.00-06.30 Петарда
23.05-00.00 ЕўраZOOM
у Пінску на хвалях украінскага радыё «Перац ФМ» 104,9 і 107,5 FM
штодзённа: 5:00—6:00, 23:00—00:00, а таксама выпускі навінаў у 11:40, 14:40, 15:40, 16:40, 17:40 і 18:40
На спадарожніку
ASTRA 4A—4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патока 27.5 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.
Ответить