Уладзімір Кудравец – майстар спорту ў двух роварных фарматах, чэмпіён СССР, шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь, трэнер велаклуба імя Дранько. Мае дачку 17 гадоў. У вольны час займаецца міжнародным велатурызмам.
Спадар Кудравец лічыць, што веласіпед варты таго, каб ім займацца ў агульнаадукацыйных школах. Яго аргументы: “Веласіпед – гэта прыдатны спосаб падтрымліваць добрую фізічную форму. Язда на вела дазваляе далучыцца да прыроды, спасцігнуць азы выжывання. Але і вывучыць Правілы дарожнага руху, удасканаліць свае ўмельствы ў тэхнічнай сферы, прычым у працы з самай рознай тэхнікай. Прынцыпы механікі – яны ж універсальныя”.
Сёння і яшчэ колькі трэба Уладзімір Кудравец будзе даваць парады і адказваць на пытанні велааматараў.
Парада 1. Рэальны выпадак, было са мной. У велапакрышцы ўтварылася дзірка. Сантыметры ў два. Адкрылася камера. Выступіла за краі дзіркі. Вось-вось яе нешта праткне, каменьчык або сучок. Ехаў сам, інструменты ўзяў, рамонтны набор вёз іншы чалавек, яму далучыцца не атрымалася. Зрабіў так. Зняў кола, адбартаваў пакрышку, так што адкрыўся разрэз. Узяў фольгу ад стаграмовай шакаладкі, склаў удвая, паклаў яе на разрэз так, каб яна не змясцілася пры пастаноўцы пакрышкі. Потым накачаў кола. Камера прыціснула фольгу да пакрышкі. Паколькі фольга хоць і тонкая, але як-ніяк металічная, яна не расцягнулася і перамосціла парэз. Даехаў да базы і зрабіў штатны рамонт. Для пачынальнікаў, а можа і для ўсіх непрафесіяналаў паказаная іншая канцоўка. “Прыехаў на базу і аддаў ровар на тэхнічнае абслугоўванне спецыялісту.”
Свае пытанні накіроўвайце на мэйл\адрас рэдакцыі. Майстар і без пытанняў будзе раіць вам даволі доўга, але з адваротнай сувяззю цікавей.
Падрыхтаваў Я. Бяласін
Ответить