З лідэрамі заўзятараў сустрэліся прадстаўнікі міліцыі, гарвыканкаму, кіраўніцтва ФК. І прапанавалі шляхі да паразумення. Міліцыянты абяцалі карэктна паводзіць сябе ў дачыненні да фанатаў. Дырэктар ФК “Волна” прапанаваў утварыць на трыбунах адмысловы фанацкі сектар, зніжкі на білеты і магчымасць арганізаваных выездаў на гульні каманды. Ад фанатаў патрабуецца актыўная падтрымка каманды, толькі без праяваў хуліганцтва.
Ответить