Гэта ўжо не зямля, але яшчэ і не неба, мастак ставіць задачу асэнсаваць прыродныя формы і гукі, разнастайныя сацыяльныя катаклізмы і адметныя знакавыя сістэмы, а таксама этнаграфічныя прыкметы з мэтай потым трансфармаваць ўсё гэта ў сваёй свядомасці і зафіксаваць у абранай сістэме на паперы ці іншым матэрыяле.
“Яго работы, ці то жывапіс, ці графіка, ці аб’ект, успрымаюцца адзіным сімвалічным радам знакаў і рытуалаў, што смела ідуць праз колеравыя плямы і дынаміку ліній, калажныя наплатванні пласкасцяў і сумяшчэнні рознародных матэрыялаў, якія выходзяць за межы плоскасці ў бязмежнасць прасторы” (Яўгенія Федзіна, прэзідэнт Фонда “Сучасная графіка”).
“Экспрэсіўныя серыі работ, выкананыя з выкарыстаннем пэўных кантрастаў і рытмаў, спярша ўспрымаюцца як своеасаблівыя экзэрсісы (практыкаванні);але пры больш уважлівым разглядзе мы бачым зусім завершаныя кампазіцыі…
Вібрыруючыя рухі кантрасных рытмаў ствараюць нейкую магію святла, колеру і чагосьці яшчэ, што завароджвае і чаго на вербальным узроўні і растлумацыць немагчыма. Ён абсалютна свабодна, я б нават сказаў – адлучана – паглыбляецца ў такія памежныя станы, дзе можна адчуць блізкія па энэргетыцы рытмы, перш за ўсё Тапіеса, Тумблі, Базеліца” (Мікола Паграноўскі, мастацтвазнавец, сябра Беларускага саюза мастакоў).
Источник: сайт Министерства культуры РБ
Ответить