Тарыфнае пагадненне аб утварэнні прадпрыемства “Юнімілк Пружаны” на базе камбіната ў Пружанах у свой час падпісалі кіраўнікі мясцовага райвыканкама і Брэсцкага аблвыканкама. Ніякай афіцыйнай інфармацыі аб гэтай прыватызацыі, на жаль, не было, і сёння, на мой погляд, па ўсім відаць, што такая прыватызацыя нявыгадная і заводу, і людзям.
Новыя гаспадары адчуваюць сябе дужа ўпэўнена: ім пастаўляюць малако лепшыя і буйнейшыя гаспадаркі раёна (ААТ “Айчына”, “Жураўлінае”, “Шанi-аграпрадукт”), а сам “Юнімілк Пружаны” ўжо спрабуе прыбраць да рук усю экспартную прадукцыю камбіната, прычым па самай мінімальнай цане. Дарэчы, зараз расійскай кампаніі належыць палова новай аўтаматызаванай лініі фірмы “Тэхнапак” па вырабу, разліву і ўпакоўцы малочных прадуктаў. Між тым, лінія гэта набывалася і ўсталёўвалася за кошт Пружанскага камбіната, што абыйшлося больш чым у 1 мільён еўра. А вось пусцілі абсталяванне ў ход і наладзілі выпуск малака ў пластыкавых бутэльках ужо новыя гаспадары.
У свой час сам цэх па разліву і ўпакоўцы малочный прадукцыі “Юнімілк” набыў па ацэначным кошце, у выніку чаго пружанскае прадпрыемства, як удалося даведацца ад адказных супрацоўнікаў камбіната, страціла 6,5 мільярда беларускіх рублёў. Расійская кампанія ўжо паклала вока і на сыраробчы цэх, нядаўна збудаваны ў раённым цэнтры.
Лічу, што прыватызацыя — гэта покліч часу, нікуды ад яе не дзенешся. Але акрамя таго, што яна павінна быць выгаднай дзяржаве і людзям, яна мусіць быць яшчэ і празрыстай.
7 чэрвеня прайшоў дзіўны сход акцыянераў ААТ “Пружанскі малочны камбінат”. На сход прыйшлі толькі чатыры акцыянеры — два кіраўнікі ААТ “Айчына” (валодае 55,8 % акцый камбіната) і “Жураўлінае” (6% акцый) і два ўладальнікі нейкай сотні акцый, што не складае нават дзесятай долі працэнта. Між тым вырашалася пытанне аб продажы “Юнімілку” другой часткі лініі па вырабу, разліву і ўпакоўцы малочных прадуктаў. Першапачаткова яе кошт у бюлетэні для галасавання быў пазначаны ў памеры 5877897870 беларускіх рублеў. І хаця прадстаўніка “Юнімілку” на сходзе не было, сакратар назіральнага савета паведаміла, што гэтая кампанія не згодна плаціць такую суму. Тады дырэктар Пружанскага малочнага камбіната Уладзімір Мікіціч і два акцыянеры ад імя юрыдычных асоб параіліся і зменшылі суму да 4 мільярдаў 596 мільёнаў рублёў. Як той казаў, мільярд сюды — міліярд туды. І рашэнне было адразу прынята.
Што ж атрымалі пружанцы ад такой прыватызацыі? Некалькі дзён былі перабоі з малаком і смятанай, а потым усё гэта пачалі завозіць з Ваўкавыска, Бярозы, Баранавічаў, Брэста. Іх прадпрыемствы нясуць дадатковыя транспартныя расходы, што не можа не адбівацца на кошце прадукцыі. Дарагаватым аказалася малако, што вырабляе на нашым камбінаце “Юнімілк”: кошт 930 м/літровай бутэлькі тлустасцю 3,4% складае 1830 рублёў. Параўнаем: пакет ваўкавыскага малака тлустасцю 3,5% каштуе 1690 рублёў.
Як бачым, есць падставы сумнявацца, што прыход “Юнімілку” на ААТ “Пружанскі малочны камбінат” выгадны як людзям, так і камбінату.
Узнікае пытанне, ці варта было пачынаць прыватызацыю камбіната, які меў неблагі прыбытак (за першыя чатыры месяцы гэтага года ён склаў 10,208 млрд.рублёў)? Хвалююцца і ўладальнікі дробных акцый: чаму гэтая прыватызацыя праводзіцца не празрыста, а фактычна таемна? У дадатак да ўсяго на камбінаце не выключаюць магчымыя звальненні работнікаў.
Комментарий Владимира МИКИТИЧА,
директора ОАО «Пружанский молочный комбинат»:
— Возможно, акционеры что-то недопоняли, но на июньском собрании не шла речь о продаже «Юнимилку» линии по розливу и упаковке молочных продуктов. Цех, где расположена эта линия, внесен с нашей стороны в уставный фонд совместного с «Юнимилком» предприятия, а российская компания в качестве своей доли внесла это оборудование. Если говорить об обсуждавшемся на собрании вопросе, то он касался оценки стоимости наших производственных фондов: как обычно бывает, балансовая стоимость, оцененная соответствующим столичным институтом, не совпала с рыночной ценой, на которую ориентируется инвестор.
После появления совместного предприятия экспортный потенциал нашего комбината не пострадал: мы продолжаем поставки своей продукции в Россию, на этот же рынок ориентируется и СООО «Юнимилк-Пружаны». Для района это – дополнительные налоги и рабочие места, и опасения на сей счет являются беспочвенными.
Ответить