33 гады Алесь Корнеў самааддана лячыў людзей, натхнёна займаўся лясной скульптурай і мастацтвам, але найбольш сябе праявіў у паэзіі, напісаўшы 14 зборнікаў вершаў. А за кнігу лірыкі “Неўтаймоўны сэксафон” Алесь Корнеў атрымаў берасцейскую мядовую літаратурную прэмію (пуд мёду і дыплом), якую заснаваў з 2001 года пружанскі прадпрымальнік Мікалай Папека.
Алеся Корнева вельмі цёпла віншавалі мясцовыя паэты, калегі па былой працы, сябры Таварыства беларускай мовы, кіраўніца народнага музея імя Валянціна Таўлая Ніна Шавель і яе навучэнцы, якія чыталі любімыя вершы Корнева. А Наталля Врублеўская прэзентавала апошнія кнігі Алеся Корнева “Мядовы полюс” і “Як песня, год мінае”. Але найбольш уразілі ўсіх прысутных навучэнцы і настаўнікі СШ № 4 і № 17, якія спявалі мноства песняў на вершы Алеся Корнева.
Віктар СЫРЫЦА, старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ
Ответить