Ужо некалькі гадоў запар адноўленая ўсеагульнымі намаганнямі сядзіба-музей у Мерачоўшчыне (Івацэвіцкі раён) збірае айчынных і замежных гасцей дзеля ўшанавання памяці віднага гістарычнага дзеяча. Вось і сёлета, на 265-ю гадавіну, да падножжа Косаўскага палаца з’ехаліся дэлегацыі краін, у летапісы якіх імя Тадэвуша Касцюшкі ўпісана залатымі літарамі. Тут былі прадстаўнікі амбасады ЗША, аддзялення амбасады Швейцарскай канфедэрацыі, амбасады і консульства Рэспублікі Польшча, прадстаўнік нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА, а таксама дэлегацыя Польскага фонду імя Касцюшкі (Варшава). Беларускі афіцыйны бок на ўрачыстасці прадставілі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык і старшыня Косаўскага гарвыканкама Марыя Люндышава.
Урачыстаму ўскладанню кветак да памятнага каменя ля сядзібы, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Польшчы і ЗША, папярэднічала невялікая тэатральная пастаноўка, якая выклікала ў знаўцаў гісторыі дваістыя пачуцці. Справа ў тым, што варту ля каменя трымалі пераапранутыя ў расійскую форму пачатку XIX стагоддзя акцёры. Але вядома, што Тадэвуш Касцюшка ўзначальваў у1794-м годзе паўстанне якраз супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі…
Ответить