Згодна з планам сумеснай працы на гэты год, дэлегацыя берасцейцаў узяла ўдзел ва ўрачыстасцях, якія адбыліся ў польская сталіцы і былі прысвечаны 217-й гадавіне паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Наша дэлегацыя разам са шматлікімі іншымі гасцямі ўсклала кветкі да варшаўскага помніка нацыянальнаму герою ЗША і Польшчы, ганароваму грамадзяніну Францыі, ураджэнцу берасцейскай зямлі, а таксама ўзяла ўдзел у навуковай сесіі, прысвечанай жыццю і дзейнасці знакамітага земляка, якая адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ў Кракаўскім прадмесці Варшавы. Удзельнікі ўрачыстасцяў з цікавасцю азнаёміліся з выставай мастацкіх твораў на касцюшкаўскую тэматыку, прадстаўленай берасцейскім мастаком Сяргеем Казаком.
Дарэчы, у красавіку нашы землякі бралі ўдзел і ў іншым мерапрыемстве, прымеркаваным да першай гадавіны ўсталявання помніка Касцюшку ў польскім горадзе Сталёва Воля.
Л.СПАДЧЫНА
На здымку: дэлегацыя Брэсцкага грамадскага аб’яднання імя Т.Касцюшкі разам са старшынёй Польскага фонду Марэкам Кшэснякам (крайні злева) ля помніка Т.Касцюшку ў Варшаве, другі злева – Леанід Несцярчук, старшыня Брэсцкага грамадскага аб’яднання імя Т.Касцюшкі, затым — брэсцкі мастак Сяргей Казак і старшыня брэсцкага гарадскога аб’яднання палякаў на Беларусі Аляксандр Шыдлоўскі.
0 комментариев
Anonymous User
25.04.2011 в 21:19Спадчына2
25.04.2011 в 21:19Чаму на фота тры чалавекі? Чаму вымазалі Кшэсняка Марка??? Уся ж імпрэза была на яго грошы…..