Спачатку ля помніка ахвярам рэпрэсій прысутныя памаліліся «за ўсіх рэпрэсаваных, вядома і невядома дзе пахаваных продкаў», пасля малітву прачыталі ля магілы аднаго з дзеячаў беларускага адраджэнскага руху часоў БНР Адама Трыпуса.
Брэсцкі краязнаўца Ігар Бараноўскі падзяліўся куцымі звесткамі з біяграфіі Адама, расказаў, як выпадкова наткнуўся на гэтае імя ў гарадскім архіве і як праз тыдзень пасля гэтага сустрэў дачку загінулага героя. Пакуль жыла, яна паспела праліць крыху святла на біяграфію бацькі, аднак многае з яго жыццёвых дарог яшчэ трэба высвятляць. Зусім няясныя і абставіны смерці Адама Трыпуса: ён быў знойдзены забіты на Граеўцы ў 1965 г. (канец адлігі), але расследаванне з гэтай нагоды чамусьці не праводзілася. У афіцыйных паперах запісана, што Трыпус памёр ад гіпертанічнага крыза.
Дэмакратычная грамадскасць Брэста расшукала магілу дзеяча БНР і справіла яму помнік. На апошнім апраўдана красуецца герб «Пагоня».
У гэты ж дзень малебны прагучалі ля магіл Дашы Трацынскай – прыхажанкі грэка-каталіцкай царквы, якая загінула ў мінулым годзе пад Мурманскам пры сыходзе лавіны; і Генадзя Самойленкі – дзеяча БНФ, загінулага, як і Трыпус, загадкавай і заўчаснай смерцю.
Іна ХОМІЧ
Ответить