Як выявілася пазней, хлопец вымазаўся ў фарбу, з дапамогай ацэтону ад яе хацеў пазбавіцца, а пасля падышоў да запаленага агню. Што адбылося далей – здагадацца няцяжка.
Як удакладняе памочнік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МЧС Сяргей Машноў, дыспетчар службы «101» прыняў сігнал аб пажары ў 14.32, і ўжо праз 5 хвілін першая пажарная машына была на месцы. Агонь давялося патушыць у 15.16.
У сувязі з гэтым не лішнім будзе нагадаць дарослым: хавайце ад дзяцей не толькі запальнічкі, але і гаручыя рэчывы, і час ад часу расказвайце пра тую вялікую небяспеку, якую яны ўтрымліваюць.
Ответить