Галоўная мэта праекта — пазнаёміць навучэнцаў беларускіх школ і ВНУ, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных арганізацый з прынцыпамі працы еўрапейскіх інстытутаў.
Хайке Дерренбехер, якая прадстаўляе нямецкі фонд Фрыдрыха Науманна і ўжо трэці год працуе ў Кіеве, гаворыць:
— Безумоўна, сёння адносіны паміж ЕС і Беларуссю даволі складаныя. І пакуль у вашай краіне будзе хаця б адзін палітвязень, дыялог з уладамі Беларусі немагчымы. Але калі мы не можам мець зносіны на вышэйшым узроўні, чаму б нам не наладзіць дыялог на ўзроўні звычайных грамадзян?
Сапраўды, чаму? Калі нашы ўлады ствараюць краінам ЕС клішэ ворага, чаму б нам не абысціся без дзяржаўных чыноўнікаў і мець зносіны, сябраваць, што называецца, у індывідуальным парадку? І ў такіх зносінах зацікаўлены абодва бакі. Трое нямецкіх экспертаў — дырэктар Еўрапейскай Акадэміі ў Берліне Экарт Штратеншулте, Хайке Дерренбехер і Карстэн Ленка — у кафэ «Магелан» расказалі некалькім дзясяткам берасцейцаў, якімі яны бачаць адносіны паміж Беларуссю і краінамі ЕС; распявалi пра прынцыпы краін Еўрапейскага саюза і на якіх каштоўнасцях пабудавана аб’яднанне , у якое на дадзены момант уваходзіць 27 вядучых краін нашага кантынента.
— Перш за ўсё — гэта раўнапраўе, салідарнасць, правы чалавека, прыватная ўласнасць. Да прыкладу, багатыя краіны гатовы эканамічна дапамагаць больш бедным, каб яны маглі развіваць сваю эканоміку і станавіцца канкурэнтаздольнымі. Мы зацікаўлены, каб на мяжы Еўрапейскага Саюза былі дэмакратычныя і прававыя дзяржавы. З цяперашняй уладай Беларусі мы размаўляць не хочам, але дыялог абавязкова павінен быць, таму мы будзе размаўляць з вамі, — сказаў Экарт Штратеншулте.
Сам праект на цяперашнім этапе, які акрамя Брэста прайшоў яшчэ ў Мінску і Гродне, абавязкова павінен быць працягнуты, бо мы рэальна патрэбны адзін аднаму. Дыялог паміж грамадскасцю горада над Бугам і прадстаўнікамі ЕС завяршылі словы Хайке Дерренбехер: «Мы былі тут, каб наладзіць дыялог, каб вы не заставаліся адны, і мы будзем дамагацца вызвалення ўсіх людзей, што знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Усё ж Беларусь — гэта частка Еўропы».
На фота:
evropa2 — дырэктар Еўрапейскай Акадэміі ў Берліне Экарт Штратеншулте
evropa3 – прадстаўнік фонда Фрыдрыха Науманна Хайке Дерренбехер
Ответить