У гэтым шэрагавым падаражанні не было б нічога неардынарнага, каб не выключны факт: ім узрушаны не столькі тыя, каму гэтыя лішнія рублі трэба выкладваць з кішэні, колькі тыя, каму іх трэба прымаць. Асабліва абураюцца вадзіцелі таксічак, якія хоць і прасілі дазволіць павысіць кошт праезду, але някруглую суму ў 1580 руб. лічаць здзекам.
Маршрутачнікі і без таго бясконца выклікалі нараканні, калі на хаду абілечвалі пасажыраў – пад пагрозу ставіцца бяспека людзей на дарозе і ў салоне. Відавочна, што з увядзеннем новых тарыфаў праблема будзе паўставаць куды больш востра. Не выключана, што індывідуальныя прадпрымальнікі проста праігнаруюць рашэнне ўладаў і будуць браць за праезд ранейшыя паўтары тысячы. Хаця назваць іх незацікаўленымі ў павышэнні коштаў за праезд у сучасных умовах ніхто не возьмецца.
У «Гартрансе» сітуацыю з маршрутнымі таксі не каментуюць, аднак падкрэсліваюць, што зменаў у рашэнні абвыканкама не будзе.
Служба навін «БК»
Ответить