Прыйшоўшы да нас на этнаграфічны канцэрт, вы даведаецеся, як у вёсцы Дарапіевічы Маларыцкага раёна праводзлі Піліпаўскія вячоркі, як калядавалі ў вёсцы Радастава Драгічынскага раёна, шчадравалі ў вёсцы Навіцкавічы Камянецкага раёна.
Нягледзячы на 300 кіламетраў, якія раздзяляюць нас з мястэчкам Давід-Гарадок, што на Століншчыне, вы пабачыце знакаміты абрад “Конікі”. Веснавыя абрады “Вялікдзень” і “Юр’я” пакажуць гараджанам фальклорныя гурты з Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў. “Іванавы ягады” – так называецца купальскі абрад, які выканае дзіцячы фальклорны калектыў з вёскі Хаціслаў Маларыцкага раёна. Таксама вы даведаецеся, якія песні спявалі і якую “бараду” запляталі падчас дажынак.
Ларыса Быцко, загадчык аддзела традыцыйнай культуры ДзУК “ Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”
Ответить