Аднак на вернісажы мала гаварылі пра выстаўленыя творы. Увага сканцэнтравалася на самой нагодзе, да якой падзея прымеркаваная, – 10-годдзі клуба майстроў народнай творчасці “Скарб”.
“Скарб” аб’ядноўвае 25 майстроў-рамеснікаў, трое з якіх з’яўляюцца ганаровымі сябрамі суполкі. Гэта вядомы разьбяр і стваральнік музея “Успаміны Бацькаўшчыны” Мікола Тарасюк з Пружанскага раёна, разьбяр са Століншчыны Іван Супрунчык і патомны ганчар з в. Гарадная Аўрам Басавец.
Майстры вызначаюць розныя плюсы ад прафесійнага таварышавання ў “Скарбе”. Для выцінаншчыцы Ніны Міхайлавай, напрыклад, гэта найперш магчымасць зносінаў з аднадумцамі, Уладзімір Чыквін удзячны клубу за тое, што ён злучыў польскіх і “беларускіх” беларусаў.
З нагоды юбілею “скарбаўцаў” цёпла павіншавала дырэктар ГКЦ Святлана Каржук, якая ўручыла падзякі як майстрам, так і ідэйнаму рухавіку клуба, загадчыку аддзела традыцыйнай культуры ГКЦ Ларысе Быцко.
0 комментариев
Anonymous User
24.11.2011 в 12:54Ник-й
24.11.2011 в 12:54Как-то коротко. Что, было так неиентерсно?