Страсці па рыбе
Жывая рыба, якую прывозяць з рыбгасаў, заўсёды карысталася папулярнасцю ў спажыўцоў. Што ўжо казаць пра перыяд паста, калі яна з’яўляецца адзіным “мясам” на стале, прычым адносна танным?
Рэгіна Мікалаеўна і яе суседзі ўжо прывыклі, што прыкладна раз на тыдзень машына з жывой рыбай прыязджае да бліжэйшага магазіна па вуліцы Жукава. “Рыбу вельмі хутка раскупляюць,– распавядае чытачка.– У нашых дамах жыве шмат пенсіянераў, якім цяжка ехаць за прадуктамі ў цэнтр горада, і такі вулічны гандаль усіх вельмі задавальняе”.
Абрадаваліся жыхары вуліцы з’яўленню машыны з рыбай і ў мінулы аўторак. Аднак толькі высыпалі з дамоў, як даведаліся, што ніякага гандлю не будзе па забароне магазіна. Рэгіна Мікалаеўна не можа зразумець, чаму магазін не пайшоў насустрач гандлярам рыбай. “Я разумею, каб там былі нейкія канкурэнты. Але ж у магазіне не прадаецца рыба”,– гаворыць яна.
Прасвятліць рыбную сітуацыю мы папрасілі загадчыка магазіна №16 фірмы “Продтовары” Алену Борсук. Справа аказалася сапраўды не ў канкурэнцыі, а ўсяго толькі ў правілах вулічнага гандлю. Згодна з імі, магазін пускае на сваю тэрыторыю толькі тых рэалізатараў, якія маюць пісьмовы дазвол з гарвыканкама на продаж тавараў. Дагэтуль прадстаўнікі рыбгаса такі дазвол прад’яўлялі, таму кіраўніцтва магазіна да іх ніякіх прэтэнзій не мела. На гэты раз дазвол аказаўся пратэрмінаваным. Вось і засталіся з носам як самі прадаўцы, так і іх пастаянныя пакупнікі.
Будаўнічыя рэбусы
Ганна Паўлаўна жыве ў доме, злітым з іншым такім жа домам – нумаруюцца яны 60 і 60/1. Прычым нумарацыя ідзе не злева направа, а наадварот, што ўсе 30 гадоў эксплуатацыі будынка выклікае блытаніну. Жанчыне незразумела, які сэнс быў размяжоўваць адзін будынак на два будаўнічыя аб’екты, а таксама ёй цікава, ці можна гэты парадак рэчаў змяніць.
Высветліць, чым аб’ектыўна выклікана дзіўная нумарацыя, мы не змаглі нават у Брэсцкім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Часцей за ўсё падобным чынам раздзяляюцца асобныя кааператывы, але ў выпадку з домам нашай чытачкі гэтае тлумачэнне не падыходзіць, паколькі дом завадскі. Увогуле, намесніка дырэктара Аляксандра Фаруціна сітуацыя асабліва не здзіўляе: “Магло быць усякае, яшчэ і не з такім прыходзіцца сутыкацца. Справа ў тым, што мы адносна нядаўна сталі цалкам займацца пытаннямі нумарацыі. Да гэтага нумараваў хто хацеў і як хацеў”. Асаблівай праблемы ў тым, каб зліць два дамы ў адзін, службовец не бачыць, але ўзнікае пытанне, ці захочуць гэта рабіць самі жыхары: “Працэдура зліцця дамоў існуе, аднак новы праект будзе каштаваць грошай. Калі жыхары гэтых дамоў згодныя плаціць, то калі ласка”, – зазначае Фаруцін. Варта жыхарам спараных дамоў памятаць і пра тое, што ў выпадку гэтага фармальнага перайначання памяняецца адрас іх рэгістрацыі, што зноў жа выкліча пэўныя фінансавыя страты. Відаць, танней ім усё ж будзе і далей правяраць сваю пошту ў скрынях суседзяў.
З Чэрняў на сваіх дваіх
Жыхарку в. Чэрні Таццяну хвалюе транспартнае пытанне. Многія жыхары вёскі працуюць у абласным цэнтры, і раніцай, калі ўсім адначасова трэба дабірацца на працу, узнікаюць пэўныя праблемы: “Адна маршрутка “сямёрка” не можа ўсіх вывезці. Ёсць яшчэ маршрутнае таксі №17, але машыны часта проста не выходзяць на маршрут. Раней нас ратаваў прыгарадны аўтобус №221, які ў 7.10 адпраўляўся з Чэрняў, але недзе з сярэдзіны лістапада ён кардынальна змяніў маршрут, удвая падаражэў і ў выніку ходзіць пусты. Калі ёсць уласны транспарт, то яшчэ паўбяды. Я ж пастаянна спазняюся на працу”.
Транспартную сітуацыю каментуе начальнік эканамічнага аддзела Брэсцкага райвыканкама Міхаіл Дацэнка: “За апошнія гады было шмат розных эксперыментаў. Так, у Чэрні хадзіў гарадскі аўтобус №13, але аўтобусны парк, спасылаючыся на Закон “Пра аўтамабільны транспарт і аўтамабільныя перавозкі”, урэзаў яго. Былі маршруты, што адпраўляліся ад Брэсцкага аўтавакзала, толькі яны не карысталіся попытам у людзей. Тарыфы на праезд у іх вышэйшыя, чым на праезд у гарадскім транспарце. Дарэчы, па звестках аўтавакзала, 221-ы маршрут таксама стратны, хоць праверыць гэта мы не можам. У бліжэйшы час мы зноў будзем збірацца з прадстаўнікамі аблвыканкама, Брэсцкага аўтапарка і аблгартранса і спрабаваць нешта вырашыць”.
Такім чынам, вырашэнне транспартнай праблемы для жыхароў Чэрняў пакуль застаецца туманным, хоць і небезнадзейным. А можна ж проста аднавіць першапачатковы маршрут 221-га аўтобуса, які, можа, і не быў цалкам рэнтабельным, але адназначна больш запатрабаваным, чым цяперашні.
0 комментариев
Anonymous User
16.12.2011 в 20:54сергей
16.12.2011 в 20:55Я вообщето-то покупал русскоязычную газету.
Николай
19.12.2011 в 11:39Сергею! Привыкайте пока Лукашенко президент, после прихода к власти оппов все будут говорить и читать только по белорусски. Это уже было: невозможно было отдать ребёнка в русскую школу из-за их мизерного количества, а «у Менску» били «морды» тем, кто не знал как по белорусски будет «изумруд». Так что спешите «вывучаць «матчыну» мову»!
Iна
19.12.2011 в 16:10Сяржук, за рускамоўнымі газэтамі лягчэй за ўсё даехаць цягніком «Брэст-Масква».
Iнга
19.12.2011 в 16:12«да бліжэйшага магазіна» — да блiжэйшай крамы.
apropos
19.12.2011 в 17:45Что бы ты в Польше зачирикал. Много языков бог придумал, вообще-то, и даже в России не всё по этому, одному, копылу.
«Русский язык», кстати, исторически как раз белорусский)))))))))). Так что «за возврат к мове руской на которой Статут ВКЛ был написан»
сергей
24.12.2011 в 07:34Не думал, что в Брест столько понаехало помярковных бендеровцев,
Ганна
25.12.2011 в 23:08Іна, вялікі дзякуй за працу па-беларуску!
А то ўсё вакол у парушэнне Канстытуцыі РБ на мове захопнікаў.
НИКОЛАЙ
26.12.2011 в 10:24APROPOSу: Вы абсолютно правы! Когда задали вопрос: На какой «мове» писал свои труды Франциск Старина? Ответ был: «На старобелорусской»! Почитав эти труды я убедился, что действительно государственным языком нашего великого восточного соседа является СТАРОБЕЛОРУССКИЙ.
Читатель
27.12.2011 в 14:08Редакции пора определиться с языком, чтобы читатель, которому язык издания принципиален, знал что покупает. Разноязычность снизит Курьеру популярность. Два языка в два раза, три- в три раза и т.д. Инна, не посылайте ни кого ни куда ни зачем, поездом. Скажите проще о том, о чем думаете. В стране есть еще и поклонники «до 39-го года». Подключайтесь. И возлюбим друг друга как палестинец израильтянина. БРЕД, господа. А газете нужно держать свой формат.
Беларус
28.12.2011 в 13:34«Не падкажаце, дзе знайсьці ангельскую спэцшколу? — У Ангельшчыне.»(с)
Тое і з расейскімі школамі павінна быць.
Виталий Владимирович
28.12.2011 в 14:30Ага, точно, именно «Старобелорусский» язык, лет 500-700 назад. А может уж лучше «Староукраинский»? Ведь Киев всё же , а не Минск «Отец городов Русских». Или это тоже сомнительно? А Москали вообще языка не имели- глухонемые были все от рождения! Лучше подумайте не о «мове», а о том, где все очутились-Филологи….
Іна Хоміч
28.12.2011 в 18:17У «Кур’еры» такая ж сітуацыя, як і ў краіне — дзввюхмоўе. Калі руская мова ў ім пераважае, гэта яшчэ не значыць, што газета рукамоўная. Калі вам не падабаюцца беларускамоўныя матэрыялы, іх можна проста не чытаць, аўтары не пакрыўдзяцца. Прынамсі я.
Rr
28.12.2011 в 22:03На полесском печатайтесь)))
Филолог
29.12.2011 в 19:16Москали, к сведению, говорили на болгарском, который у них почему-то звался «церковно-славянским».