Справа ў тым, што беларускай літаратуры для 2–3-гадовых слухачоў наогул не існуе. Усе гэтыя вясёлыя, рознакаляровыя кніжкі з кардоннымі і пластыкавымі ўстаўкамі знойдуцца толькі на рускай і англійскай мовах.
Для дзяцей 4–5 год прапануюць беларускія народныя казкі. Я асабіста не маю нічога супраць іх, але значэнне некаторых словаў у гэтых казках незразумелае не толькі дзецям, але і іх бацькам. Зносак і невялікіх тлумачальных слоўнікаў у канцы асобніка, як правіла, няма.
Ва ўзросце 5–6 год большасць дзетак ужо здольна вучыцца чытаць. Але рабіць гэта яны могуць таксама выключна па-руску: ні буквара з рэкамендацыямі для бацькоў, тлумачэннем спецыфікі ўспрыняцця дзіцём гукаў і іх спалучэнняў, ні кніжак невялікіх і цікавых апавяданняў з вялікімі літарамі і падзелам на склады ў крамах і ў бібліятэках знайсці немагчыма.
Узрост малодшых школьнікаў – тут сітуацыя лепшая. Ёсць і сучасныя казкі-апавяданні, і прыгоды, і пераклады замежных аўтараў на родную мову.
З 5 класа паўстаюць праблемы нават з праграмнымі творамі. У гарадскіх бібліятэках, прынамсі летам, знайсці іх цяжка. Ці вам прапануюць рускую версію. У той жа час літаратуру на рускай мове знайсці значна прасцей. Што ўжо казаць пра асабліва цікавыя ў гэтым узросце прыгоды, дэтэктывы, фантастыку і амурныя раманы!
Вось і думаю, як патлумачыць сваім дзецям, чаму мы гаворым па-беларуску, а чытаць я іх вучу па “Букварю” Жукавай? Чаму ў беларускім Брэсце немагчыма знайсці кнігу беларускага класіка на мове арыгінала? І яшчэ шмат розных “чаму”. Канешне, я задавала гэтыя пытанні і адказным асобам, і яны прыводзілі кіпу прычын для апраўдання сітуацыі, а па-сяброўску і са спачуваннем тлумачылі: “Мова неперспектыўная”. Так і фашысты казалі, што беларусы – неперспектыўная нацыя, калі планавалі знішчыць іх на 70%. Мы самі сабе ладзім этнацыд. Што гэта – блізарукасць дзяржаўнай палітыкі ці адсутнасць нацыянальнай годнасці ў цэлага народа?
Ларыса БОЖЫК, маці 4-х дзяцей
Каментар дзяжурнага рэпарцёра. З тым, што сітуацыя на рынку беларускамоўнай літаратуры знаходзіцца не ў лепшым стане, пагаджаюцца і спецыялісты. Напрыклад, дырэктар абласной бібліятэкі імя М. Горкага Тамара Данілюк гаворыць, што іх установа ў абавязковым парадку закупляе ўсе дзіцячыя выдавецкія навінкі, нават тыя, якія абсалютна ніякім попытам у юных чытачоў не карыстаюцца. А якасная літаратура, у тым ліку перакладная, з’яўляецца на кніжным рынку гады ў рады. Так і атрымліваецца, што бібліятэкары, якія сапраўды хацелі б дапамагчы юным, ды і дарослым, беларускамоўным чытачам, зрабіць гэта не ў стане.
0 комментариев
Anonymous User
22.12.2011 в 11:22other auther
22.12.2011 в 11:22— Што ты робіш, фашысце?
Пытанне было рытарычным: істота дзейнічала як машына, і дзеяннямі сваімі казала: Я-х!… тебя-х-х!.. убиваю!!!