Смелыя, часам нават дзёрзкія працы, прэтэнзіі на неардынарнасць, ужо на сённяшні дзень адметны стыль кожнага мастака. Але маладую руку можна пазнаць не толькі па саміх работах.
Гэта адна з нямногіх у нашым горадзе выстаў, да якой найперш самі ўдзельнікі падышлі не сказаць каб з усёй сур’ёзнасцю (не хочацца прыклейваць штампы да маладых творцаў), але вельмі прадумана. Папярэдняя піяр-кампанія ў сацыяльных сетках, абяцанне на еўрапейскі манер фуршэта з шампанскім і добрага правядзення часу хуценька зрабілі сваю справу. 27 студзеня ў выставачнай зале сабраўся-такі малады бамонд, прычым у вялікай колькасці. Гэтыя назіранні толькі пацвердзіліся незадаволенымі рэмаркамі нашага фотакора Міланы Харытонавай, якая ніяк не магла падцікаваць бязлюдную сцяну з карцінамі.
Выстава адкрылася так, як і павінна адкрывацца сучаснае мерапрыемства, якое прэтэндуе на цікавасць з боку грамадскасці. Відаць, таму яна адразу і стала падзеяй у культурным жыцці горада. Падзеяй моднай і значнай, удзелам у якой можна хваліцца перад знаёмымі.
Што да саміх віноўнiкаў свята, то гэта трохі больш за дзясятак прафесіяналаў і аматараў з Брэста і вобласці. Некаторыя з іх, напрыклад, фатограф Павал Бабкоў, выстаўляюцца ўпершыню. Павал, аднак, удакладняе: не зусім упершыню, бо раней яго фотапанарамы можна было бачыць у Iнтэрнэце, і ён пакуль асабліва не адчувае розніцы паміж віртуальнай прасторай і рэальным памяшканнем.
Мастак Алег Алейнік прыйшоў на выставу з жонкай Ганнай Чапурной-Алейнік, творы якой вывешаны непадалёк ад работ мужа. За бакалам шампанскага Алег расказвае, што ягоная цяперашняя праца – бетоншчык-мяшальшчык у трэсце №8 – толькі спрыяе палёту творчай фантазіі. “Усё, відаць, да лепшага. Калі б я ў мастацкай школе працаваў і там бы таксама маляваў, на свае карціны ўжо не заставалася б натхнення. А так я пераключаюся, адпачываю…” – дзеліцца кухняй жывапісец.
Калі Алег Алейнік мае спецыяльную адукацыю і проста воляй небагатага мастакоўскага лёсу працуе на будоўлі, то яшчэ адзін удзельнік выставы Уладзімір Казлоў займаецца жывапісам выключна ў якасці хобі. “Я пачаў маляваць толькі ў 22 гады, калі са свайго Мурманска трапіў у Бразілію. Мне вельмі захацелася неяк адлюстраваць тую прыгажосць, што я перад сабой убачыў”. Па прафесіі Уладзімір тэхнік-суднамеханік, на Беларусі займаўся пасажырскімі перавозкамі. Цяперашняя выстава – чацвёртая, дзе ён паказвае свае шматлікія эскізы-пейзажы.
Шматлюддзе, мноства знаёмых твараў, нязмушаныя размовы ў невялікіх кампаніях, бясконцае шчоўканне фотаапаратаў – вернісаж выставы маладых мастакоў Берасцейшчыны мне запомніўся менавіта гэтым. Судзячы па каментах на старонцы імпрэзы ў Iнтэрнэце, я тут не самотная.
Выстава “Усе разам” будзе працаваць у зале ГКЦ (Савецкая, 54) да 12 лютага. Як кажуць, спяшайцеся бачыць.
0 комментариев
Anonymous User
05.02.2012 в 13:35Александр Улыбин
05.02.2012 в 13:35Жутко неграмотная статья. Начиная от названия, заканчивая содержанием. Много модных слов, выделение второстепенного. Можно понять начинающего автора, по любительски подошедшего к освещению культурного события в городе — ну не культуролог, не искусствовед… Однако, если назвался журналистом — будь добр, хотя бы немного вникнуть в суть того, о чём пишешь. С удовольствием покупаем и читаем газету, но эта статья шокирует своим не профессионализмом. После таких статей создаётся превратное отношение к современному изобразительному искусству нашего региона. И наоборот — пусть автор почитает статью в газете «Заря», ссылка: http://www.zarya.by/news/culture/7462.html
Мила
06.02.2012 в 18:17Г-н Улыбин, а вы не путаете репортаж и искусствоведческую статью? По моему, нормальный репортаж. Во всяком случае мне было читать его интереснее, чем заревское описание. Там пытались упомнить всех — раздать \\\»всем сестрам по серьгам\\\», а в результате ничего не осталось в памяти. А тут автор посчитала нужным сосредоточиться на том, что ей самой было интересно, и это оказалось интересно мне. А потом, вы, кажется, педагог? Где же ваш педагогический такт? Могли бы показать пример, как нужно освещать подобные события. Откуда такое желание бить наотмашь?
Іна Хоміч
09.02.2012 в 08:10Паважаны спадар Улыбін! Дзякуй за ўвагу і асабліва за час, выдзелены вамі і на каментар і асабліва на доўгае пісьмо ў рэдакцыю з падрабязным разборам майго сціплага артыкульчыка. На жаль, у мяне бракуе часу, каб адказваць на ўсе вашы чыста густавыя заўвагі, але адну думку ўсё ж выкажу. Вас вельмі пакрыўдзіла, што я назвала вернісаж модным словам \»тусоўка\» і надзяліла гэтаму шмат увагі. Каб не было да гэтага грамадскай дыскусіі на тэму, чаму людзі не ходзяць на выставы і чаму гэта наогул не модна, я, можа, таксама, як аўтар артыкула, які вы ставіце за ўзор, напісала б выключна пра карціны. Але выстава аказалася вельмі паказальнай менавіта ў плане моднага мерапрыемства. І моладзь паказала, што мерапрыемствы такога кшталту ёй цікавыя. Я палічыла патрэбным гэта пакрэсліць. Калі ж вы мяркуеце, што на выставе ніхто не \»тусаваўся\», а госці з чыста каменнымі тварамі разглядалі карціны — мы, напэўна, з вамі былі на розных вернісажах. З павагай, Іна Хоміч