— У савецкія часы шмат навукоўцаў абаранялі дысертацыі па гісторыі кампартыі. А якія тэмы для гісторыкаў цяпер найбольш распаўсюджаныя?
— У часы СССР былі дзве папулярныя і неабходныя тэмы. Першая — гісторыя рэвалюцыі і той партыі, якая прыйшла да ўлады. А другая — тэма сацыяльна-эканамічнай гісторыі з пункту гледжання марксізму-ленінізму. Такім чынам, на першы план было пастаўлена праслаўленне партыі, якая перамагла, і сацыяльна-эканамічнае абгрунтаванне таго, што яны ўсё правільна зрабілі. Калі знік Савецкі Саюз, калі ўтварылася незалежная Беларусь, пачаўся адыход ад гэтых пытанняў: навукоўцы звярнуліся да культуры, адносінаў з нашымі суседзямі, вайсковай гісторыі. І ўсе тэмы, якія раней забаранялася вывучаць тое, што потым назвалі “белымі плямамі” ў гісторыі: гэта – і гісторыя ВКЛ, уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі, і тыя злачынствы, якія рабіла савецкая ўлада на тэрыторыі нашай краіны. Цяпер назіраецца трэцяя хваля развіцця гістарычнай навукі. Яна ўжо ўлічвае і тое негатыўнае, што было ў савецкія часы, і тое, што стваралася на хвалі эйфарыі, калі мы атрымалі незалежнасць. Бо могуць існаваць розныя меркаванні, але яны мусяць быць заснаваныя на фактах.
— А ці засталіся “белыя плямы” і з якіх прычынаў?
— У гісторыі яны будуць заўсёды. Здараецца, што вельмі цяжка знайсці гістарычныя крыніцы. Я два гады таму абараніў доктарскую, калі займаўся пытаннем сельскай абшчыны ў XVI-XVIII стагоддзях у Беларусі. Сцвярджалася, што ў нас гэтай абшчыны не было. Ва ўсім свеце была, а ў нас — не. Аказваецца, што не было адпаведных крыніц навідавоку і іх трэба было шукаць па ўсіх архівах. Гэтым я займаўся 25 гадоў.
Другая справа — калі крыніцы закрытыя для даследчыкаў. У 1990-х гадах я з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета, і мы настойвалі, каб адкрылі архівы КДБ і МУС тых часоў, калі былі масавыя рэпрэсіі. На жаль, я не пайшоў тады і не нарабіў сабе копій у архіве, бо быў упэўнены, што працэсы дэмакратыі ўжо незваротныя. Але сёння архівы гэтых рэпрэсіўных устаноў, якімі яны былі ў савецкі час, зноў закрытыя. Мы так і не напісалі дакладна гісторыю 1930-40-х гадоў.
— Ці можна напісаць падручнік па гісторыі без усялякай ідэалогіі?
— Напісаць падручнік можна, але тое, што ён будзе дакладна правільны, — наўрад ці атрымаецца. Я лічу, што павінна быць некалькі такіх падручнікаў. Хто павінен напісаць такую гісторыю? Мяркую, беларускія даследчыкі, бо яна мусіць быць напісаная з беларускага пункту гледжання. Мы пачыналі з таго, што нашу гісторыю пісалі альбо палякі, альбо расіяне. Палякі гаварылі, што мы амаль палякі, толькі сапсаваныя расіянамі. А расіяне — што амаль рускія, толькі сапсаваныя палякамі. Суседзі заўсёды пакажуць так, як выгадна ім.
— А ці шмат чаго змянілася ў гістарычнай навуцы з савецкага часу?
— Змянілася шмат. Ужо ёсць усведамленне, што не трэба адмаўляцца ад непапулярных тэм. Цікава даследаваць вайну: парэзалі, забілі, перамаглі. Абвінаваціць кагосьці. Гэтыя пытанні цікавыя, але яны доўга не жывуць: важна даследаваць працэсы, якія адбываліся. Напрыклад, я не магу зараз прачытаць працу, заснаваную на фактах аб пачатку вайны. Чаму за тыдзень быў заняты Мінск, чаму да канца жніўня была занятая ўся Беларусь? Чаму генерал Паўлаў не даў загаду даваць адпор немцам? Чаму яго адклікалі ў Маскву і расстралялі без разбору? Гэтыя пытанні ёсць, а вось тэма геройства, партызанаў даследаваная больш.
— Якое за апошні час здарылася самае выбуховае адкрыццё ў гістарычнай навуцы?
— Зараз я бачу толькі тое, што ў нас адбываецца шмат пераасэнсаванняў. Два гады таму ў рэдакцыі “СБ” прайшоў круглы стол па пытаннях БНР і падзеях 25 сакавіка 1918 года. І мне было вельмі прыемна, што і галоўны рэдактар, і дырэктар Інстытута гісторыі прызналі, што БНР — гэта нашая гісторыя. Што нашы палітыкі ў тыя часы змаглі заявіць пра беларускія інтарэсы. І прызналі, што гэтая дата важная і для навукоўца, і для дзяржавы. І вось тое, што гэта было ўпершыню адкрыта, на дзяржаўным узроўні сказана, — вельмі істотна.
— Можа, прыгадаеце які-небудзь кур’ёзны выпадак, меў месца на студэнцкіх іспытах?
— Практычна не бывае такога, каб не пасмяяўся. Вось у хлопца на іспыце спытаў: калі Мінск быў вызвалены ад немцаў? Той кажа: “9 траўня 1945 года”. Кажу: “Спачатку дайшлі да Берліна, а потым вярнуліся?”. Той адказвае: “Так”. Спадабаўся анекдот маёй калегі, якая спыталася ў студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта: “Чым знакаміты Скарына?”. Яны адказалі: “Ён прыдумаў першыя правілы дарожнага руху, бо назваў яе малой падарожнай кнігай!”
На гістфаку такога не бывае, а вось на астатніх факультэтах мы вывучаем гісторыю ў кароткім аб’ёме. Таму нашы выпускнікі прайграюць у інтэлектуальных размовах сваім калегам, якія абавязаны вывучыць сваю гісторыю. А мы, на жаль, робім гэта мімаходзь.
Гутарыў Арцём МАРТЫНОВІЧ
Інтэрв’ю зробленае для праграмы “Форум Беларусь” на Еўрарадыё. Нас можна слухаць у Брэсце на хвалях польскага “Radio dla Ciebie” 103,4 FM у суботу з 6 да 7 раніцы. 24 гадзіны на УКХ у Глыбокім, Паставах, Відзах і Міёрах на частаце 68,24 МГц. У Пінску на хвалях украінскага радыё “Мелодыя” 105,3 і 107,1 FM, а таксама праз спадарожнік HOTBIRD 6—13° на ўсход, частата 11200 МГц, вертыкальная палярызацыя, хуткасць патоку 27500 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 5/6. ASTRA 4A—4,8° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патока 27500 Ms/s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.
0 комментариев
Anonymous User
19.02.2012 в 15:13Василь
19.02.2012 в 15:13Неплохо бы написать историю коренного населения запада Брестской области — полешуков. Есть исследования по языку, а вот истории этой народности нет и в школах об этом ни слова не рассказывается, как будто их и не существует. А какие испытания выпали полешукам в период беженства в Первую мировую — более 3 миллионов были перемещены в Россию вплоть до Урала.
Мишель
20.02.2012 в 15:40Интерессуюсь нашей историей и, когда ее читаю меня бесит то, что всегда упоминаеться ордынское слово \»белая русь\», хотя мы были и остаемся если не литовцами , то литвинами, а государство Литовское, т. е. сейчас коротко — Литвия (раз уже профукали название — Латвия),а нация — литвин. Смена навязанного извне названия государства на новое (древнее), как я думаю, подтолкнет народ заинтересоваться своей историей, родословией своих корней, восстановлению исконно нашего древнего языка. Если руководство нашей страны вместе с президентом не желают говорить на нашем родном языке, то встает вотрос \»Чьи интересы они защищают: наши — что не подтвержда.тся; российские или иностранные …?\» Почему пишу слово президент с маленькой буквы? Как можно уважать такого президента, если он презирает наш родной язык, нашу культуру и, тем самым, нас самих.
Вячак
23.02.2012 в 04:05Ну-у-у…Тож мне навіна.Гэта цягнецца амаль 17,5 год.Чаму?Ды таму што гэта ўлада НІКОЛІ не была Беларускай.
Да такога дайшлі,што нават гісторыя Беларусі па расейську выкладаецца.
Ваза
02.04.2012 в 17:16А Караткевiч чым не Дзюма? Перачытайце у*важлiва.