Граматыка выдадзена мінскім выдавецтвам “Радыёла-плюс”. Наклад выдання — 1000 асобнікаў. Яно прызначана найперш для пачаткоўцаў, але пэўныя асаблівасці даведніка дазваляюць меркаваць, што ён не будзе лішнім і на стале спецыяліста-філолага.
“Шлях кніжкі не быў простым, — сказаў Яўген Бяласін. — Каля двух гадоў нямецкая еўраграматыка для беларусаў праляжала ў шуфлядзе. Не ўпісалася ў зменлівыя рамкі грашовых раскладаў таго часу. Цяпер такая пагроза таксама была, таму, дзіўным чынам, зноў давялося крыху “аўраліць” перад фінішам. З’явіліся новыя рэцэнзенты, адпаведна, новыя патрабаванні і патрэбы змен. Але мы пастараліся на ўцямнай мове і жывых прыкладах, супастаўляючы з ужо вядомым або тым, што ляжыць у “падкорцы” карыстальніка, паказаць граматычны строй нямецкай мовы”.
…“Прайшоўся па брэсцкіх кнігарнях. Як і год таму, кніг брэсцкіх аўтараў амаль няма. Год Чарльза Дзікенса (200-я ўгодкі), афіцыйна аб’яўлены Год Кнігі, а “Олівера Твіста” брэсцкія кнігагандляры так і не спадобіліся прывезці са сталіцы, – панаракаў Яўген Бяласін, які пераклаў раман Дзікенса з англійскай мовы. – Мабыць, тое самае будзе і з еўраграматыкай нямецкай мовы – будзе прадавацца толькі ў Мінску”.
Служба навін «БК»
Ответить