Праграма злёта юнаармейцаў даволі шырокая. Яна ўключыла ў сябе міжнародную варту памяці, сустрэчу з ветэранамі, з адміністрацыяй горада, наведванне пагранічнай заставы імя Героя Савецкага Саюза Андрэя Кіжаватава і многае іншае.
Па звестках Музея абароны Брэсцкай крэпасці, традыцыя пастоў памяці прыйшла да нас з СССР. У 1924 годзе першы ганаровы каравул заступіў на варту ля маўзалея Леніна. А ў 1965 годзе была закладзена традыцыя нясення варты менавіта школьнікамі. Першым такім пастом быў сталінградскі, на якім юнаармейцы трымалі зброю абаронцаў горада.
Пост памяці Брэсцкай крэпасці быў утвораны 4 сакавіка 1972 года па ініцыятыве гарадскога аддзела ВЛКСМ і аддзела народнай адукацыі Брэсцкага гарвыканкама. Першымі вучнямі, што заступілі да Вечнага агню, былі навучэнцы школы №1 – цяперашняй першай гііназіі.
Па словах начальніка паста памяці №1 Брэсцкай крэпасці Ігара Чыкалава, зараз на постсавецкай прасторы існуе 43 пастаянныя пасты, 4 з якіх знаходзяцца ў Беларусі. Акрамя Брэста, гэта яшчэ гарады-героі Мінск, Магілёў і Віцебск.
Да 1991 года такіх пастоў было 168. З распадам СССР большасць з іх спыніла сваё існаванне.
Ответить