Шмат вякоў таму назад Бог, жадаючы паказаць чалавеку, наколькі моцна яго любіць, паслаў Свайга Сына ў свет, каб кожны, хто будзе верыць у Яго, не згінуў, але меў вечнае жыццё. Наймацней любоў Бога да чалавека праявілася ў смерці Божага Сына на крыжы. Але смерць не была апошнім словам Бога. Праз тры дні настаў велікодны паранак. Паранак трыумфу жыцця над моцай зла і граху. Бог змяніў звычайны бег рэчаў, Хрыстос паўстаў з мёртвых.
Пасля ўваскрасення жанчыны, паводле жыдоўскага звычаю, прыйшлі памазаць цела пахаванаго каштоўнымі алеямі, але ўбачылі пустую магілу і анёлаў, якія ім казалі: “Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых, Яго няма тут. Ён уваскрос.”
Паважаныя, ад усяго сэрца складаю самыя найлепшыя пажаданні любові і супакою ад Уваскрослага Хрыста ў вашыя сем’і, асяроддзі працы і навукі. Шукайце Уваскрослага Хрыста ў сваіх сэрцах, дазвольце Яму жыць у вашых сем’ях, запрасіце Бога ў вашае жыцце. Няхай радасць уваскрасення пранікае вашую штодзённасць.
З паважаннем,
Кс.канонік Тадэвуш Альшэўскі,
Настаяцель Рымска-Каталіцкага прыхода імя Багародзіцы ў Брэсце, Дэкан Брэсцкі, і святары Брэсцкага Дэканата
Ответить