Расійскі гурт меў тур па Беларусі. Завяршыць знаходжанне ў нашай краіне музыканты вырашылі наведваннем Белавежскай пушчы. Віталь Пракаповіч у якасці мясцовага жыхара мусіў дапамагчы ім здзейсніць задумку.
Але наведванне вальераў не ідзе ні ў якае параўнанне з тым, што чакала музыкантаў на зваротнай дарозе.
– Прыкладна ў 22.30 мы выехалі з пушчы,– расказвае Віталь Пракаповіч.–
Было ўжо цёмна, машына ехала з дальнім святлом фар. І раптам мы ўбачылі, што злева на нас нясецца вялізны дзік. Усё адбылося ў долі секунды. Я быў за рулём, рэзка затармазіў, але сутыкнення пазбегчы не ўдалося. Пакуль мы адыходзілі ад шоку, жывёла ўскочыла з месца і з такой жа шалёнай хуткасцю кінулася ў лес. Мы паспрабавалі выклікаць тэхдапамогу, але ў гэтай мясцовасці мабільныя тэлефоны фактычна не працуюць, таму давялося даехаць на «чарапашай» хуткасці да бліжэйшага населенага пункта, дачакацца дапамогі там.
Па словах таго ж Віталя Пракаповіча, расійскія музыкі на гасціннасць беларускай прыроды ў выніку ўсё роўна не наракалі.
Ответить