“Рэалізаваць ужыванне правіл па-беларуску цяжка будзе ў абсяжнай будучыні,” – сказаў Андрэй Канстанцінавіч на добрай беларускай мове. – Грошы патрэбныя. І яшчэ, да нас шмат людзей прыехала, якія не разумеюць беларускую мову”.
“Галоўнае, каб мы не забываліся”, – мяркуе Васіль Барболін.
Нагадаем, ПДР выйшлі на беларускай мове сёлета. Пераклад ажыццёўлены сябрамі ТБМ і супрацоўнікамі Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук пры падтрымцы Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства Унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Правілы выдадзеныя ў выдавецтве Радыёла плюс “з мэтай дапамагчы вывучаць правілы дарожнага руху і здаваць на дзяржаўнай беларускай мове экзамены для атрымання правоў кіроўцы”. Наклад пакуль што сціплы, 200 асобнікаў. З прывабных якасцяў варта адзначыць добрую паперу і каляровыя табліцы.
Ответить