Як распавёў актывіст моладзевага крыла “Zмена” грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аляксей Коўтун, гэта другая акцыя серыі “Пахаванне нацыянальнай эканомікі”. На сухое дрэва прывязалі невялікія грашовыя купюры, якія брэстаўчане ахвяравалі на “пахаванне” і адраджэнне нацыянальнай эканомікі ў мінулы раз, і выставілі дрэва на вуліцы Савецкай. Разам з партрэтам Бураціна, які, як вядома, закопваў грошы пад дрэвам у спадзяванні, што яны вырастуць. “Так і мы, – сказаў Аляксей Коўтун, – закопваем нашы падаткі ў беларускую зямлю, а з іх так і не вырастае нічога”.
Акцыя мела мэтай прыцягнуць увагу грамадзян да стратнай эканамічнай палітыкі і абясцэньвання грошай. Дзень быў сонечны і цёплы. Многія фатаграфаваліся на фоне дрэва, здымалі яго на мабільныя тэлефоны.
Ответить