Каля ста маладых журналістаў прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве пад дэвізам “Стартуй якасна!”. Праграма фестывалю была сапраўды вельмі насычанай. У першы дзень сваімі ведамі на майстар-класах дзяліліся Вадзім Шмыгаў (БелаПАН, Мінск), Марына Клімава (SourseFabric), Віталь Мароз (MediaNext, Украіна) і Сяргей Гарбачоў (кіраўнік інфармацыйнага цэнтра КоммерсантЪ-Украина). Распавядалі яны пра візуалізацыю дадзеных, праграмныя інструменты для лічбавай журналістыкі, краэтыўныя ідэі для інфармацыйнага онлайн-выдання, а таксама пра патрабаванні да маладых журналістаў.
Увечары таго ж дня пачынаючыя аўтары спачатку гулялі па горадзе з вядомым гарадзенскім краязнаўцам Віктарам Кірэевым, а пасля глядзелі сучаснае беларускае дакументальнае кіно ад асацыяцыі “BelFilm”. Гасцямі на гэтай сустрэчы былі Алег Дашкевіч (старшыня Асацыяцыі), а таксама Віктар Аслюк і Алесь Матафонаў, якія дэманстравалі свае фільмы.
На наступны дзень пра фотаздымак у СМІ, інтрэрв’ю, інтэрнэт-тэлежурналістыку і методыку журналісцкага расследвання на майстар-класах паведамілі Іван Чарнічкін (Кіеў), Марыюш Кавальчык (PRESS, Варшава), Андрэй Каравайка (Мінск, tut.by) і Анатоль Гуляеў (Мінск, БАЖ). Акрамя гэтага ўдзельнікаў чакалі выстава вырабаў ручной працы, прэзентацыя рэгіянальных інфармацыйных выданняў, майстар-клас ад гродзенскага філіяла Міжнароднай школы капойэры “FICAG” (бразільскае баявое мастацтва), экстравагантны электронна-музычны перфоманс на тэрменвокве (Артём Атрашэўскі, Мінск) і канцэрт гуртоў “АКАНА” і “Людзі на балоце”.
Але, на мой погляд, самай чакаемай падзеяй было ток-шоу “Журналістыка — 2020”, якое адбывалася ў апошні дзень фестывалю. Вядучым быў Алесь Залеўскі (ТВ “Белсат”), а гасцямі праграмы Віктар Марціновіч, Андрэй Пачобут, Марыюш Кавальчык і Яўген Ліпковіч.
Адразу пасля гэтай вельмі цікавай часткі фэсту адбыўся фестывальны аўкцыён, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў ФотаБатла і нацыянальнага конкурсу маладых і пачынаючых аўтараў “Твой стыль”. Удзел у ім прынялі каля 130 чалавек, якія дасылалі свае працы ў дзесяць розных намінацый. Застаецца дадаць, што арганізатарамі гэтай цудоўнай падзеі з’яўляліся грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Ответить